Палітвязьня, Мікалая Дзядка яшчэ на 5 сутак пакінулі ў адзіночнай камэры. Ціск на Мікалая Дзядка ягоныя бацькі зьвязваюць з адмовай сына падпісваць прашэньне аб памілаваньні.
Апошні раз Аляксандар Дзядок бачыўся з сынам у кастрычніку мінулага году. Студэнт ЭГУ Мікалай Дзядок адбывае 4,5 года зьняволеньня за ўдзел у акцыях анархістаў у Менску ў 2010 годзе. Сёлета Мікалая Дзядка пазбавілі спатканьняў і званкоў дамоў, не дазваляюць атрымліваць перадачы. Толькі лісты ад яго зрэдку, але даходзяць. З апошняга ліста, які прыйшоў учора, 17 верасьня, удалося даведацца пра апошнія навіны ягонага турэмнага жыцьця. Гаворыць бацька вязьня Аляксандар Дзядок:
«Пра тое, што ён па-ранейшаму застаецца ў памяшканьні камэрнага тыпу 17-й калёніі, па-ранейшаму працягваецца ціск, правакацыі на яго. Мяркую, яго правакуюць на адмову ад выкананьня пэўных працаў, бо ёсьць працы, якія паводле лягерных законаў нельга выконваць звычайнаму чалавеку. І за гэта яго караюць. Было ўжо 5 дзён штрафнога ізалятара, і таму яму яшчэ на 5 дзён працягнулі ўтрыманьне ў ПКТ. Увесь час узьнікаюць праблемы зь лекамі. У яго хвароба страўніка, але мы ня можам яму перадаць нармальныя лекі. Іх альбо зусім не перадаюць, альбо зацягваюць з прыдуманых прычын. Ён спрабаваў скардзіцца, але ягоныя скаргі за межы калёніі не выходзяць».
Трымаюць Мікалая Дзядка ў Шклоўскай калёніі. Ягоны бацька Аляксандар Дзядок — сам былы судзьдзя. Пэўны час, ужо пасьля Чарнобыльскай катастрофы, ён працаваў у Брагінскім раёне. Там, на небясьпечнай для здароўя тэрыторыі, і нарадзіўся Мікалай Дзядок.
«У сына было чарнобыльскае пасьведчаньне. Паводле закону з такім дакумэнтам ён мог бы разьлічваць на амністыю, але пасьведчаньне ў яго адабралі», — кажа бацька вязьня.
«Мы абскарджваем гэта праз суд. Паглядзім, якое будзе рашэньне суду. Хоць у яго быў ужо такі дакумэнт, але яго адабралі паводле рашэньня Вярхоўнага суду».
Улетку 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў, як Аляксандар Францкевіч і Ігар Аліневіч. Паводле суду, актывісты кідалі бутэлькі з «кактэйлем Молатава» на тэрыторыю расейскай амбасады, падпалілі дзьверы ізалятара на Акрэсьціна, правялі акцыю з ужываньнем дымавой шашкі каля Міністэрства абароны. Мікалай Дзядок сваёй віны ў гвалтоўных дзеяньнях не прызнаў. У калёніі Мікалая Дзядка некалькі разоў спрабавалі ўгаварыць напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмаўляецца. Менавіта гэтым бацькі актывіста тлумачаць тое, што на сына працягваюць ціснуць:
«І ўсё ж ён трымаецца і неаднаразова пісаў, ня ў гэтым, а ў папярэдніх лістах, што ніякіх прашэньняў аб памілаваньні падаваць ня будзе», — сказаў «Свабодзе» Аляксандар Дзядок.