Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Дзядок першую гадавіну шлюбу сустракае ў адзіночцы


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

14 верасьня 2011 году палітвязень Мікалай Дзядок у Магілёўскай калёніі пабраўся шлюбам з Валерыей Хоцінай. За год шлюбу маладыя бачыліся толькі 3 разы на кароткачасовых спатканьнях.

І жонка Мікалая Валерыя не спадзяецца на хуткую сустрэчу з мужам, бо пры канцы траўня ён на паўгода быў зьмешчаны ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу Шклоўскай калёніі.

У камэры-адзіночцы Мікалай Дзядок прабудзе да 6 сьнежня. Ён пазбаўлены спатканьняў і харчовых перадач, яму ўрэзана так званая «атаварка».

У Мікалая — больш за дзясятак спагнаньняў за парушэньні рэжыму, і, на думку Валерыі, яму пагражае перавод у «крытую турму».

13 верасьня палітвязьня наведаў адвакат. Адвакат кажа, што настрой у Мікалая бадзёры, ён чакае ад родных бандэролю з кнігамі.


27 траўня 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі (па так званай «справе анархістаў» разам зь Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам). Адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG