Сяброўка былога супрацоўніка беларускай міліцыі Аляксандра Баранкова Мабэль Андрадэ паведаміла «Свабодзе», што пытаньне аб вызваленьні Баранкова з эквадорскай турмы мае быць вырашанае сёньня або заўтра.
Раней суд у Эквадоры адмовіўся выдаць Баранкова афіцыйнаму Менску. У Беларусі былога міліцыянта вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве.
Аляксандар Баранкоў выехаў зь Беларусі ў ліпені 2009 году. Афіцэр сьцьвярджае, што падчас службы ў міліцыі ён выкрыў карупцыю ў праваахоўчых органах Беларусі. У заяве на атрыманьне статусу ўцекача ў Эквадоры ён расказаў, што ў Беларусі быў капітанам міліцыі, супрацоўнікам аддзелу, які займаўся сачэньнем за супрацоўнікамі замежных амбасадаў і звычайнымі грамадзянамі. Ён заявіў, што добра абазнаны пра факты карупцыі ў найвышэйшых афіцыйных колах Беларусі, а яго ўцёкі з краіны ў 2009 годзе былі зьвязаныя зь нязгодай з палітыкай, якая праводзіцца Аляксандрам Лукашэнкам. У чэрвені 2010 году Баранкоў атрымаў у Эквадоры статус палітычнага ўцекача.
Яшчэ ў сярэдзіне 2009 году супраць Баранкова ў Беларусі распачалі крымінальную справу па абвінавачаньні ў атрыманьні хабару і махлярстве, у лістападзе 2009 году дадалося абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе. Запыт на яго вышук перадалі ў Інтэрпол.