Ужо сёньня: дзень нараджэньня Напалеона і Шымона Пэрэса

"Імпэратар Напалеон падчас свайго навучаньня ў Цюлеры" аўтарства Жак-Люі Давіда

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 15 жніўня

НАДВОР’Е:


У Віцебску сонейка, на астатняй тэрыторыі краіны дажджы, тэмпэратура працягвае падаць — +12±16 градусаў


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Завяршэньне візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова

Менск, у офісе руху «За свабоду» (пр-т Незалежнасці, 80–73) — прэзэнтацыя тэзісаў «Народнай праграмы», зь якой зьвернуцца да выбарнікаў падчас агітацыйнай выбарчай кампаніі шэраг апазыцыйных і незалежных кандыдатаў у дэпутаты. Пачатак у 11.00.

Масква, візыт намесьніка дзяржсакратара ЗША Ўэндзі Шэрман у Расею

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1534 — Ігнаці Лайола заснаваў у Парыжы ордэн езуітаў

1945 ― Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі

1947 ― Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі

1948 ― у паўночнай частцы паўвострава Карэя заснаваная Рэспубліка Карэя

1960 ― Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі

1969 ― пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Вудсток у месцы Бэтэль (штат Нью-Ёрк)

1971 ― Бахрэйн атрымаў незалежнасьць

У гэты дзень нарадзіліся:


1769 ― Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар

1771 ― Ўолтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік

1831 ― Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст

1858 ― Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар

1923 ― Шымон Пэрэс, дзейны прэзыдэнт Ізраіля, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, ўраджэнец Беларусі

1927 ― Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтар «Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы»

1960 ― Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурту «Крама»

У гэты дзень памерлі:


1382 ― Кейстут, вялікі князь літоўскі

1988 ― Мікола Дварэцкі, беларускі паэт і рэлігійны дзяяч

1990 ― Віктар Цой, лідэр рок-гурту «Кіно»


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі ў праблемы не існуе рашэньня, магчыма, гэта не праблема, а дадзенасьць, зь якой трэба навучыцца жыць.
Шымон Пэрэс


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


М. Мясьніковіч: Санкцыі ЗША — гэта акт агрэсіі

Лукашэнка ў Катары

Дзявяты памілаваны — «навушнік» Хамічэнка

Мядзьведзеў пра пастаўкі газу ў Беларусь: трэба дамовіцца

Кітайцы будуць будаваць у Менску