Праект міжурадавага пагадненьня аб куплі другой паловы акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасьці.
Пра гэта паведаміў кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у сочынскай рэзыдэнцыі расейскага кіраўніка.
Ён дадаў, што зь беларускімі калегамі праведзены першы раўнд перамоваў аб куплі другой паловы "Белтрансгазу".
"У высокай ступені гатоўнасьці знаходзіцца праект міжурадавага пагадненьня аб куплі "Белтрансгаза", а таксама кантракт на карпаратыўным узроўні аб куплі яшчэ 50 адсоткаў гэтай кампаніі",- сказаў Мілер.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што пры падрыхтоўцы новага газавага кантракту зь Беларусьсю неабходна ўлічваць стварэньне Мытнага саюзу, а таксама набыцьцё расейскім бокам другой паловы акцый "Белтрансгазу". Дзейны газавы кантракт заканчваецца ў гэтым годзе, перадае Інтэрфакс.
"Гэта стварае крыху іншыя ўмовы знаходжаньня Расеі, "Газпрома" на беларускім рынку. І пры падрыхтоўцы кантракту я лічу правільным браць гэта пад увагу. Пачынайце працаваць зь беларускімі партнэрамі, і, спадзяюся, зможаце падрыхтаваць добры кантракт для нашага супрацоўніцтва", — заявіў Мядзьведзеў.
Мядзьведзеў разьлічвае, што кантракт будзе падпісаны без пераднавагодняга цэйтноту. Ён заклікаў "Газпром" пры падрыхтоўцы новага газавага кантракту зь Беларусьсю не дапусьціць паўтору сытуацыі пяцігадовай даўніны, калі дакумэнт быў падпісаны за некалькі хвілін да Новага году.
Кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер запэўніў, што ўсё будзе ў парадку. Пачатак перамоваў зь Беларусьсю заплянаваны на верасень. Падпісаць дамову плянуецца "да канца году".
"Умовы на рынку вуглевадародаў складаюцца для спажыўцоў вельмі няпроста, а цэны на газ высокія, і гэта адчувальна для рэспублік былога СССР, у прыватнасьці для Беларусі. Думаю, што мы да канца году абавязкова падпішам кантракт і ні ў якім выпадку ня будзе паўтору той сытуацыі, якая была пяць гадоў таму, калі мы падпісалі кантракт у 23 гадзіны 58 хвілін 31 сьнежня 2006 году", — адзначыў Мілер.
"Нам не патрэбныя такія сюжэты, як пяць гадоў таму. Трэба дамовіцца", — заявіў Мядзьведзеў.
Паводле кіраўніка "Газпрома", разьвіццё супрацоўніцтва ў газавай сфэры з Украінай "магло б будавацца па той жа мадэлі, па якой мы працуем з нашымі беларускімі сябрамі".