Расейскага фізыка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, якія адбыў 28 ліпеня 10-суткавы адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве, сёньня раніцай дэпартавалі з Беларусі. Яму забаронены ўезд у краіну на працягу 10 гадоў.
Апавяшчэньне аб высылцы падпісана часова выконваючым абавязкі начальніка Маскоўскага РУЎС. У гэтым дакумэнце пазначана, што разгляд пытаньня аб дэпартацыі будзе праходзіць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў каля 8 гадзін раніцы, і Ажароўскі можа прысутнічаць пры гэтым. Аднак пытаньне аб дэпартацыі было разгледжана ў адсутнасьць Ажароўскага, паколькі яго ужо пасадзілі ў цягнік і адправілі ў Смаленск, паведамляе БелаПАН.
Маскоўскае РУЎС вырашыла гэтае пытаньне ў пазасудовым парадку на той падставе, што Ажароўскі быў асуджаны за дробнае хуліганства. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў адпаведнасьці з заканадаўствам пастанову аб адміністрацыйным арышце яшчэ не ўступіла ў сілу, так як было абскарджана ў пяцідзённы тэрмін. Касацыйная скарга на пастанову суда аб адміністрацыйным арышце Ажароўскага будзе разглядацца 30 ліпеня Менскім гарадзкім судом.
«У Мінску засталіся мае рэчы і патрэбныя мне дакумэнты. Маю крэдытную картку канфіскавалі з маіх асабістых рэчаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і купілі мне па ёй без майго ведама квіток на цягнік да Смаленска», — расказаў Белапан Ажароўскі.
Усё, што адбываецца, ён расцэньвае як правакацыю уладаў, накіраваную не толькі супраць яго асабіста, але і супраць усяго антыядзернага руху Беларусі. «У прыхільнікаў АЭС у Беларусі не засталося іншых аргумэнтаў, акрамя хлусьні і правакацый», — кажа навуковец.
Экалягічныя актывісты Тацьцяна Новікава і Андрэй Ажароўскі былі затрыманыя ў Мінску 18 ліпеня. Новікава, Ажароўскі і старшыня праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій зьбіраліся перадаць у амбасаду Расеі ў Менску адкрыты зварот супраць падпісаньня генэральнага кантракта на будаўніцтва АЭС. Увечары 18 ліпеня Андрэй Ажароўскі быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за «дробнае хуліганства»
У 2009 годзе Ажароўскага ўжо затрымлівалі і арыштоўвалі ў Беларусі. Але потым ўлады афіцыйна прызналі, што гэта было зроблена незаконна.