Аб’яднаная грамадзянская партыя правядзе 28 ліпеня пазачарговы зьезд, на якім асноўным пытаньнем будзе вылучэньне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Такое рашэньне прынятае 19 чэрвеня на палітрадзе АГП.
Намесьнік старшыні партыі Леў Марголін паведаміў БелаПАН, што зьезд пройдзе ў дзьве сэсіі: «Першая сэсія пройдзе 28 ліпеня. На ёй мы вылучым так званых „кандыдатаў у дэпутаты “. Наша стратэгія застаецца нязьменнай: партыя будзе вылучаць не кандыдатаў як такіх, а сьпікераў — людзей, якія данясуць пасланьне АГП. Мэсыдж будзе такі: Лукашэнка і яго сыстэма — гэта тупік, выхад з тупіку — гэта свабодныя выбары. Сёньня іх няма. І мы прапануем грамадзянам пачаць кампанію за тое, каб у Беларусь прыйшлі выбары».
Паводле Марголіна, галоўная задача кандыдата-сьпікера інфармаваць як мага больш людзей. Кандыдаты ў дэпутаты будуць выкарыстоўваць магчымасьці дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё, але ня будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, выдзеленыя ім для друку ўлётак. Сьпікеры павінны будуць зьняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.
«Таму 15-16 верасьня мы правядзем другую сэсію зьезда тым жа складам, на якой здымем сваіх сьпікераў з выбарчай кампаніі. Хутчэй за ўсё, так і будзе, бо няма ніякіх зьменаў у практыцы правядзеньня выбараў, за кратамі застаюцца палітычныя зьняволеныя, няма свабоды СМІ і гэтак далей», — сказаў Марголін.
Да 6 ліпеня павінна прайсьці яшчэ адна палітрада АГП, якая вылучыць кандыдатуры сяброў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі.