Дзёньнік ахоплівае першы месяц кампаніі, працяг пакуль ня знойдзены. Друкуем гэты гістарычны дакумэнт зь некаторымі скарачэньнямі.
24/06/08
Не заладзілася жыцьцё. Не зашчасьціла. На працы, дома. Дачка ў 9-м клясе зацяжарала. Яна даводзіць, што ў 10-м, бо перайшла. Давяла... Раблю запыт: ад каго? — не адказвае. Не таму, што ня хоча. Ня ведае. А тут па тэлебачаньні ўказ прэзыдэнта пра выбары зачытваюць. І падумаў я: а ці не падацца мне ў дэпутаты?.. Каб змагацца за мараль і астатняе шчасьце. Народнае і сваё.
Не адразу так падумаў. Быў штуршок.
Мікрараён, дзе я жыву, Серпамолатам называецца. Тут дамы так стаяць, што чатыры зь іх утвараюць літару Т, молат, а шэсьць — літару С, серп. І ў кожным доме — сабакі. Вайны няма, яды хапае. Можа, сто сабак, калі ня дзьвесьце. Лайна сабачага — не прайсьці. А ўчастковы на ўвесь Серпамолат адзін. І ўсе яму жаляцца. Сусед на суседа. Іхнія ж сабакі гадзяць, а яны жаляцца ўчастковаму, у якога самога дог як цяля. Ды яшчэ сын пяцігадовы, увесь час нюньчыць. Хоча ў пясочніцы з догам гуляць. Дык праз сына ўчастковы і датумкаў, што рабіць. «Чаму, — спытаў, — дзеці ўсе ў пясочніцы, а сабакі абы-дзе?» І сабраў сабакароў у Сабкам. Сабачы камітэт, які выдаў дэкрэт: «Пашырыць дзіцячую пясочніцу да аптымальных памераў пляцоўкі для выгулкі сабак».
Бачылі б вы цяпер нашых дзяцей! Усе ў лайне, але якія шчасьлівыя!
Той дэкрэт № 1 я й падпісаў. Як аднагалосна абраны Старшыня Сабкаму. Хацелі ўчастковага старшынём абраць, ды мая дачка, якая цяжарная ў 10-м клясе, на Канстытуцыю спаслалася. «Ёсьць, — сказала, — асноўны інстынкт, і ёсьць асноўны закон. І трэба іх адрозьніваць».
Нечаму ж вучаць іх у школе, не адно цяжараць. Па Канстытуцыі, аказваецца, нельга выканаўчую і заканадаўчую ўлады сумяшчаць. Участковы й саскочыў. Павіншаваў мяне з элегантнай перамогай.
Дэкрэт Сабкаму, у якім выявілася ўся глыбіня калектыўнага розуму, і навёў мяне на думку пра выбары. Стаў тым штуршком, пасьля якога я адчуў, што пляцоўкі для выгулкі сабак мне замала. Душна, цесна. І пачаў я прыкідваць, прымяраць... Спачатку мікрараён, пасьля горад, а потым — неяк незаўважна для самога сябе і ўсіх астатніх — краіну. І адчуў, што краіна — па мне. Па мерцы.
27/06/08
Пачаў прадумваць тэзы выбарчай праграмы. Ня ўсё так проста. Нават з маральлю. Жалезная, здавалася б, тэза. Нагорная пропаведзь. Маральны кодэкс будаўніка камунізму. Царква, грамадзтва — усе і заўсёды за мараль. Але ў аднаго чалавека, якога не хацелася б чапляць, жонка ў вёсцы, а сыны ў горадзе. І наймалодшы сын ягоны не ад жонкі. Аднагодак сына нашага ўчастковага, які першы можа спытаць: а што з тваёй маралі вынікае?..
Дачка крычыць: «Ставай пад сьцяг сэксуальнай рэвалюцыі!..» Што ёй яшчэ крычаць, калі ў 10-м клясе цяжарная?..
28/06/08
Субота, выхадны. Да брата паехаў, каб параіцца. Ён спытаў: «Ты хіба ў сьпісе? Калі не, куды лезеш?..»
У якім сьпісе? Які можа быць сьпіс, калі ёсьць Канстытуцыя?..
У Канстытуцыі (якую пасьля таго, як яна дапамагла мне Старшынём Сабкаму стаць, я палічыў ня лішнім прачытаць) чорным па белым напісана: «Артыкул 92. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года». І ўсё! Больш ніякіх абмежаваньняў!.. Дык чаму ня я, калі 21 года дасягнуў я ўжо двойчы?..
Брат мой некалі на мітынг нейкі патрапіў. Выпадкова, але яго там сфатаграфавалі і ў апазыцыю запісалі. Праз тое з работы пратурылі. Ён, каб нешта есьці, з жонкай у вёску зьехаў. Трусоў завёў. І кажа мне: «Кідай ты ўсё і давай да нас. Жывем някепска. А калі сумна робіцца, дык выпіваем і глядзім, як трусы я.. цца».
Збрыдкасловіў, а дачка ў захапленьні. «Клясна сказаў! Нехта й на людзей гэтаксама, як людзі на трусоў, глядзіць».
Разумная надта. Наглядзеліся на яе...
Што з братам рабіць?.. Калі я ў дэпутаты, дык брат — праблема. Той жа ўчастковы спытае: «А чым твой брат у апазыцыі займаецца? Глядзіць, як трусы я.. цца?»
29/06/08
Нядзеля. Ад братавай хаты рэчка недалёка, усе купацца пайшлі, а я Канстытуцыю чытаю. У тым жа 92 артыкуле сказана: «Дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа быць адначасова членам Ураду». А мая дачка на сходзе Сабкаму сказала, што ня можа. Нібыта нельга выканаўчую і заканадаўчую ўлады сумяшчаць. І ўсе гэта зьелі, і зьеў разам з усімі ўчастковы. Значыць, ніхто ў нас Канстытуцыю не чытаў і не чытае, ніякіх законаў ніхто ня ведае. Гэта ж якая пляцоўка для выгулкі!..
30/06/08
Сёньня зноў прыцягнуў на падэшвах лайно ў хату. Значыць, дзеяньне Дэкрэту № 1 ад 24.06.08 малаэфэктыўнае.
Выціраючы падэшвы, успомніў, як за сабакамі ў замежжы падбіраюць. Кожны сабакар зь венічкам. Сабака прысеў — сабакар зьмёў у пакецік. Бо ёсьць закон, які ўсе прачыталі.
Заўтра на Сабкаме прапаную прыняць такі ж закон і ў нас.
31/06/08
Закон не прайшоў. Участковы сказаў, што зь венічкам ён хадзіць ня стане. Не на тое вучыўся. А калі нечы сабака за пляцоўкай нагадзіць, дык гаспадара ён, участковы, у лайно мордай натыкае. Гэта першым разам. А другім разам змусіць зжэрці. А трэцім...
Тут мая дачка спытала: «А калі нагадзіць ваш дог?..»
На гэта ўчастковы нічога сказаць ня змог. Так мы і не дазналіся, што будзе з тым, чый сабака трэцім разам нагадзіць.
1/07/08
Усю ноч перажываў сваю першую перадвыбарную няўдачу. Які ўсё ж цёмны, адсталы ў нас народ! І які народ — такі ж у народа ўчастковы.
2/07/08
Што рабіць?.. Як з такім народам жыць?..
3/07/08
Як жыць з такім участковым?..
4/07/08
Тры дні піў... А сёньня — выбух! На сьвяце незалежнасьці.
Дачка ўночы была там, дзе выбухнула. Пад раніцу прыцягнулася: «Дэпутатаў усялякіх процьма, а тэрарыста нармальнага — ніводнага! Пайшоў бы ты ў тэрарысты...»
Жарты ў яе...
5/07/08
Раніцай прачнуўся — нада мной плякат вісіць. Пакет з-пад соку зь бікфордавым шнуром... І надпіс: «Бацька! Вазьмі на сябе адказнасьць!»
Літары вуглавата-круглыя, падобныя да гаек.
Правільна прэзыдэнт школьную рэформу падпісаў. Нельга ўсё ж у 10-м клясе цяжараць. Фізыка вытрымлівае, а псыхіка — не.
7/07/08
На Купальле езьдзіў да брата. Выпілі і на трусоў глядзелі.
Нешта ў гэтым ёсьць.
8/07/08
Калі да брата ад’яжджалі, дачка пліту забылася выключыць. Яечню падсмажыла і газ ня выключыла. Участковы ўночы ўбачыў, што ў нас акно на кухні сінім сьвеціцца. Значыць, газ гарыць. А мы, ён ведаў, зьехалі. Выклікаў аварыйную зь Мінгазу. Дзьверы ўзламалі, выключылі.
Калі мы з дачкой вярнуліся — я адразу на кухню да сьметніцы, у якую плякат, парваўшы, кінуў. Пуста. Толькі шалупіньне яечнае.
Навошта Мінгазу парваны плякат?
9/07/08
Сёньня мой дзень народзінаў. Раніцай званок у дзьверы. Я падумаў: нехта павіншаваць. Адчыняю — урываюцца маскі-шоў. «Стаяць! Да сьцяны! Ногі разьвесьці! Рукі за галаву!..» Стаю, гадаю: «Што ж за хлопцы з такім розыгрышам на дзень народзінаў?..» А мне нагой між ног разьведзеных: «Дзе бомба?!.» У мяне ў вачах сьцямнела, паваліўся на падлогу... Нішто сабе розыгрыш... Пакуль зь цемры вяртаўся, яны ўсю хату перавярнулі. Потым у кайданкі і ў пастарунак. Там маёр нейкі: «Ты дзе быў ноччу на 4-га?..» І тыц мне пад нос плякат з намаляваным пакетам соку і шнуром бікфордавым. Акуратна склеены. І надпіс: "Бацька! Вазьмі на сябе адказнасьць!«— у парваных месцах падпраўлены. Во падла ўчастковы!..
Перадвыбарная барацьба.
24/07/08
Адседзеў 15 сутак у каталажцы на Акрэсьціна. Участковы засьведчыў, што я на пляцоўцы для выгулкі сабак лаяўся. Я кажу: «Брэша ўчастковы!» — а судзьдзя, баба, за галаву схапілася: «Пры сабаках!..»
9-га вечарам мяне ўпіхнулі ў камэру — і 23-га вечарам выпіхнулі. Нагой пад азадак.
Працяг перадвыбарнай барацьбы.
25/07/08
Уся хата газэтамі апазыцыйнымі заваленая. Дачка нацягала. І ва ўсіх — пра мяне. У адных — што ўлада хоча зрабіць зь мяне тэрарыста. У другіх — што яна баіцца мяне як моцнага кандыдата і спрабуе не дапусьціць да выбараў. У трэціх — што мяне хочуць зьмясьціць з пасады Старшыні Сабкаму. Але ўсё перакручана так, што я змагаюся не за тое, каб сабакі ня гадзілі, а каб яны жылі шчасьліва.
Гэта зусім іншы паварот...
У адной газэце, дзе грамадзяне віталі мяне як змагара за сабачае шчасьце, адна грамадзянка ўспомніла ня толькі пра сабак, але й пра катоў.
«У нашым двары на вуліцы Кахоўскай зьнішчылі ўсіх катоў. Зьніклі здаровыя і вясёлыя стварэньні, якія былі талісманам нашага двара, прыносілі людзям радасьць. Акрамя таго, яны былі і карысныя: зьнішчалі ў падвале мышэй і пацукоў. Цяпер іх няма — двор асірацеў. Адбылося гэта нядаўна, пад лёзунгам парадкаваньня гораду да Дня Незалежнасьці. Жывёлін прыраўналі да сьмецьця, якое трэба сабраць ды зьнішчыць. Ведаю, што падобнага барбарства няма ў ніводнай цывілізаванай краіне сьвету. Нават у Маскве ўжо больш як пяць год выконваецца распараджэньне мэра Лужкова — не забіваць жывёл. А ў нас іх зьнішчаюць на пяты дзень пасьля адлову. Пры гэтым прыкрываюцца замежным словам „эўтаназія“, якое ў сапраўднасьці азначае добраахвотную сьмерць без пакутаў.
Але хто пытаецца ў жывёлін? А яны ж — таксама Божыя стварэньні і гэтак жа, як і людзі, маюць права на жыцьцё. А іх адвозяць на вуліцу Гурскага, на прадпрыемства „Фаўна гораду“, якое больш правільна было б назваць прадпрыемствам па ачыстцы гораду ад жывёлін.
Убачыўшы, як шчыруюць на гэтай ніве ўлады, актывізаваліся і розныя добраахвотныя „шарыкавы“, якія самі падкладаюць атруту ў ежу беспрытульным жывёлінам. Ведаю гэта на прыкладзе свайго дома.
Пра якую гордасьць за сваю краіну можа ісьці размова ў такіх умовах? Балюча і сорамна! Разалія Рубінчык, г. Менск».
Трэба пашырыць перадвыбарную праграму.
26/07/08
Брат прыехаў падтрымаць маральна. Матэрыяльна ня можа. «Кінь ты, — параіў, — лайно сабачае, перакінься на дабрабыт. Бі на тое, што серпамолатаўцы, калі ты станеш дэпутатам, зажывуць лепей».
Дык жа ёсьць ужо адзін чалавек, які б’е на дабрабыт. Тут трэба акуратна, каб дарогу не перабегчы. А то наступным разам не праз 15 сутак — праз 15 гадоў з каталажкі ня вылезеш.
27/07/08
Паспрабаваў сёньня пра дабрабыт. На пляцоўцы для выгулкі. Дык адна карга падумала, мусібыць, што выбары прэзыдэнцкія. Як паперла на мяне са сваёй балёнкай: «Ён мне пэнсію дае! А ты што дасі?» І балёнка за нагу мяне — цап! Я не стрываў — і балёнку другой нагой! Во ляцела! І якраз пад ногі ўчастковаму, які таксама Канстытуцыю прачытаў і таксама ў дэпутаты падаўся. «Зьверскае, — крычыць — абыходжаньне са зьвярамі! Артыкул...» — а сам, бо не на таго вучыўся, ня ведае, які артыкул. Дык выпісаў штраф.
Абвастраецца перадвыбарная барацьба.