6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў у менскай кнігарні «логвінаЎ» уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Гліняны Вялес – штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Заснавальнік прэміі Алесь Аркуш адзначыў:
«Ва ўсім сьвеце існуюць прэміі прэстыжу. Напрыклад, Ганкураўская прэмія, 1 франк раней уручаўся, зараз – 10 эўра ляўрэату. Ці прэмія Андрэя Белага – ляўрэат атрымлівае пляшку гарэлкі і адзін яблык. Але гэтыя прэміі прысуджаюцца пісьменьнікамі-экспэртамі пісьменьнікам. То бок калегі ацэньваюць калегаў. Сёньня мы маем ляўрэата. Гэта Аляксандар Лукашук. «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Калі я атрымаў гэтую кнігу, чалавек, які мне яе перадаў, сказаў: «Ведаеш, я яе прачытаў за адну ноч». Па-мойму, гэта самая забойная рэкляма».
Сёлета намінантамі на «Гліняны Вялес» былі: Уладзіслаў Ахроменка, «Тэорыя змовы: кінараман-фарс»; Лявон Вольскі, «Міларусь»; Сяргей Календа, «Іржавы пакой зь белымі шпалерамі»; Аляксандар Лукашук, «Сьлед матылька. Освальд у Менску»; Ян Максімюк, «Словы ў голым полі». Асноўным супернікам Аляксандра Лукашука стаў Уладзіслаў Ахроменка, але журы з 12 нэўтральных экспэртаў абрала менавіта Лукашука.
Па традыцыі падчас атрыманьня прэміі ляўрэат абавязкова павінен выступіць з інаўгурацыйнаю прамоваю. Аляксандар Лукашук адкрыў таямніцу, што кніга «Сьлед матылька» спачатку называлася інакш:
«Я хацеў яе назваць іначай, я яе напісаў іначай. Але потым мусіў перапісаць. І вось зараз я вам скажу праўду. Кніга на самым пачатку, як я яе назваў, як я яе пісаў, называлася «Прагулкі з Освальдам». Але мой рэдактар Сяргей Дубавец, мой сябра Ўладзя Арлоў ды іншыя кажуць: «Прагулка – не беларускае слова. Гуляць – можна, шпацыр – можна, пагулянка – можна, а прагулка – ні ў якую!» А ў мяне ўжо напісана. Ну што тут зробіш! Прышлося ўсё перарабіць. Прагулка – як выбар, і вынік, і жанр. Як свабода».
І каб праца не была марнай, як пажартаваў сам аўтар, у якасьці інаўгурацыйнай прамовы ён прачытаў прадмову да «Прагулкі з Освальдам».
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў падарыў ляўрэату крыжык Эўфрасіні Полацкай і заўважыў:
«Аляксандар Лукашук – гэта чалавек, які заўсёды ўражвае: уражвае ўчынкам, думкай – парадаксальнай, нечаканай, уражвае тэкстам. Пра яго парадаксальныя і нечаканыя думкі можна напісаць эсэ. Калі-небудзь, магчыма, я гэта і зраблю.
Гэта кніжка ўразіла сваім стылем, сваім сюжэтам, сваёй мэтафорыкай, і тым, што Аляксандар Лукашук напісаў кнігу, якую, здаецца, павінны былі напісаць многія з нас».
Паэт Анатоль Вярцінскі апублікаваў у «Народнай Волі» рэцэнзію на кнігу «Сьлед матылька», якую назваў «Блукае здань Лі Освальда»:
«Калі рэцэнзія была ўжо напалову напісаная, раптам у той жа «Народнай Волі» зьяўляецца заметка пра нарвэскага тэрарыста Брэйвіка. У Брэйвіка таксама была каханка – беларуска, ці то Надзя, ці то Наташа, якая езьдзіла да яго ў Нарвэгію і якая зараз быццам бы ў ЗША... І я падумаў: не хапала нам Освальда, дык зьявіўся яшчэ і Брэйвік...»
Падчас імпрэзы Аляксандар Лукашук чытаў урыўкі са сваёй новай кнігі «Зкімбы- зымбы» (будзе надрукавана ў чэрвеньнкім нумары часопісу «Дзеяслоў». Гэта эсэ пра людзей, якія паўплывалі на ягоны лёс, пра сваіх сяброў.
Журналіст Аляксадар Уліцёнак, які запрасіў зусім яшчэ маладога Лукашука ў 1980-х у газэту «Звязда», і якому Лукашук прысьвяціў эсэ, кажа: «Аляксандар Лукашук – гэта чалавек з такім моцным стрыжнем. Стрыжань гэты не скажу, што залаты. Хутчэй ён сталёвы, жалезны. Хацелася б пажадаць яму, і я ў гэтым перакананы – што, ня гледзячы на гэты сталёвы стрыжань, Саша ніколі не збранзавее».
Стаць ляўрэатам «Глінянага Вялеса» можна толькі аднойчы ў жыцьці. Але філёзаф Валянцін Акудовіч, дарэчы, пакрыўджаны, што яго не запрасілі ў журы, выказаў такое меркаваньне:
«Я лічу, што Лукашуку аднаго «Вялеса» мала. Я б даў яму прынамсі два. Лукашук заснаваў сэрыю і выдаў ужо, здаецца, 37 кніжак у «Бібліятэцы Свабоды». Скажыце мне яшчэ хоць адзін прэцэдэнт: ці Свабода да Лукашука выдала хоць адну кніжку, ці «Белсат» выдаў, ці «Эўрарадыё»? Ніхто! Уяўляеце, прыходзіць чалавек, якому трэба было фундатараў пераканаць, што гэта можа быць таксама функцыяй радыё, што гэта можа быць складовай часткай радыёэфіру».
У розныя гады «Гліняным Вялесам» былі ўганараваныя Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімер Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Сьлінка, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Уладзімер Някляеў.
Сярод ляўрэатаў – 5 аўтараў і супрацоўнікаў Радыё Свабода: Уладзімер Арлоў за зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню», Сяргей Дубавец за кнігу «Вострая Брама», Альгерд Бахарэвіч за зборнік прозы «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў», Сяргей Астраўцоў за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы» і Аляксандар Лукашук за «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
• Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску (у фармаце PDF).
• Прэзэнтацыя кнігі ў Менску.