У часе сваёй першай замежнай паездкі на пасадзе прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуцін, акрамя Беларусі, наведае Нямеччыну і Францыю.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ушакоў паведаміў, што зь лідэрамі гэтых краін Пуцін «абмяркуе разьвіцьцё двухбаковых адносінаў з акцэнтам на эканоміку, а таксама міжнародныя пытаньні, у тым ліку сытуацыю ў Сырыі, Іране і Аўганістане».
Ушакоў удакладніў, што «бліц-візіты ў Бэрлін і Парыж» Пуцін зробіць у пятніцу, 1 чэрвеня.
У Нямеччыне ў яго заплянаваныя перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель і фэдэральным прэзыдэнтам Ёахімам Гаўкам.
У другой палове дня Пуцін вылеціць у Парыж, дзе сустрэнецца з новым прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, піша БелаПАН.
Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам і беларуска-расейскія перамовы ў пашыраным складзе пройдуць ва ўрадавай рэзідэнцыі «Заслаўе». Мяркуецца, што прэзыдэнт РФ прыбудзе туды а 18-й гадзіне.
Падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі будуць абмеркаваныя пытаньні фінансавай падтрымкі Беларусі, удзелу расейскіх інвэстараў у прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў, будоўлі АЭС, стварэньня холдынгу «Расбелаўта» на базе МАЗа і КАМАЗа.
Памочнік расейскага прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў адзначыў, што апроч эканамічных пытаньняў, будуць гаварыць пра разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў у кантэксьце працы Мытнага зьвязу, Адзінай эканамічнай прасторы і ўмацаваньня саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі.
«На працягу сустрэчы мяркуецца разгледзець тэматыку ўзаемадзеяньня ў галіне забесьпячэньня і калектыўнай бясьпекі, разьвіцьця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама ў сфэры зьнешняй палітыкі», — паведаміў Ушакоў.
Што да фінансавай дапамогі з боку Расеі, то падрабязна гэтая тэма Ўшаковым не асьвятлялася: «Увесь час ідуць абмеркаваньні розных крэдытаў. Мы аказалі вельмі істотную падтрымку ў мінулым годзе. Я не выключаю, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца».

Уладзімер Пуцін будзе знаходзіцца ў Менску 31 траўня і 1 чэрвеня.