Падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі будуць абмеркаваныя пытаньні фінансавай падтрымкі Беларусі, удзелу расейскіх інвэстараў у прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў, будоўлі АЭС, стварэньня холдынгу «Расбелаўта» на базе МАЗа і КАМАЗа. Праграму візыту агучыў памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў — паведамляе РІА «Новости».
Ушакоў адмыслова адзначыў, што гэта першы пасьля афіцыйнага ўступленьня на пасаду замежны візыт расейскага прэзыдэнта: «Сымбалічна, што гэты візыт пройдзе напярэдадні 20-й гадавіны ўсталяваньня дыпстасункаў паміж нашымі краінамі».
Апроч эканамічных пытаньняў, будуць гаварыць пра разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў у кантэксьце працы Мытнага зьвязу, Адзінай эканамічнай прасторы і ўмацаваньня саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі.
«На працягу сустрэчы мяркуецца разгледзець тэматыку ўзаемадзеяньня ў галіне забесьпячэньня і калектыўнай бясьпекі, разьвіцьця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама ў сфэры зьнешняй палітыкі», — паведаміў Ушакоў.
Крэмль канстатуе, што за мінулы год аб’ём таваразвароту паміж краінамі павялічыўся на 40% і склаў больш як 38 мільярдаў даляраў.
Што да фінансавай дапамогі з боку Расеі, то падрабязна гэтая тэма Ўшаковым не асьвятлялася: «Увесь час ідуць абмеркаваньні розных крэдытаў... Мы аказалі вельмі істотную падтрымку ў мінулым годзе. Я не выключаю, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца...»
Беларусь спадзяецца атрымаць трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у 440 мільёнаў даляраў, які меўся быць атрыманы яшчэ ў лютым.
У той жа час вядома, што Зьнешэканомбанк разглядае пытаньне пра выдзяленьне 500 мільёнаў даляраў Міністэрству фінансаў Беларусі, каб пачаць авансавыя плацяжы на будаўніцтва беларускай АЭС. Падпісаньне генэральнага кантракту на будоўлю АЭС заплянаванае на 17 чэрвеня. Падпісанае раней пагадненьне прадугледжвае, што АЭС мае будаваць «пад ключ» расейскі бок.