Сайман Люіс (Simon Lewis) — дактарант Кембрыдзкага ўнівэрсытэту. Тэма ягонай дысэртацыі: «Дзікае паляваньне: Памяць і скруха ў Беларусі». Ён распавядае нашаму радыё, адкуль узяліся ягоныя зацікаўленьні Беларусьсю, яе гісторыяй і сучаснасьцю, мовай і літаратурай.
Максімюк: Падаецца, што пераважная большасьць дасьледнікаў з Захаду, якія цікавяцца вывучэньнем Беларусі, дайшлі да гэтага зацікаўленьня праз сваё ранейшае зацікаўленьне расейскай, польскай ці нават украінскай мовамі і культурамі. Можна сказаць, Беларусь са сваёй мовай і культурай — занадта гермэтычная і занадта няясная для чалавека Захаду, каб атакаваць яе з наскоку. А ваш выпадак, Сайман? Які пасярэднік завёў вас у беларускую старонку?
Люіс: Вы маеце абсалютную рацыю. Я пачаў ад расейскай мовы, якую стаў вывучаць у школе, калі мне было 14 гадоў. Потым я вырашыў працягваць, і мая першая ступень, бакаляўра, была ў расейскай мове і лінгвістыцы ў Оксфардзе. Яшчэ тры гады таму я ведаў пра Беларусь вельмі мала. Я ведаў, што такая краіна існуе, але больш абсалютна нічога. Потым я пераехаў у Польшчу, дзе жыў тры гады ў Варшаве. Там я сутыкнуўся зь беларускай грамадзкасьцю і сустрэў сваю будучую жонку, якая цяпер са мной у Кембрыджы. Яна зь Беларусі. Я тады пачаў больш цікавіцца Беларусьсю. У Варшаве я атрымаў ступень магістра, а потым, думаючы аб доктарскай ступені (PhD), я вырашыў заняцца беларускай мовай і культурай, бо яны ня столькі гермэтычныя, як вы кажаце, як хутчэй малавядомыя на Захадзе. Таму мне падалося, што вывучэньне іх — ня толькі патрэбная рэч, але і добрая.
Максімюк: Вы хочаце атрымаць доктарскую ступень на аддзяленьні славянскіх дасьледаваньняў Кембрыдзкага ўнівэрсытэту. Ваш досьлед Беларусі зьяўляецца часткай шырэйшай навуковай праграмы, якая называецца «Вайна памяці» (Memory at War). На сайце Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, прысьвечанага гэтай праграме, можна прачытаць нешта такое: «Удзельнікі праграмы „Вайна памяці” зь Кембрыджу хочуць раскрыць „парадыгму памяці”, якая апісвае розныя віды трансфармацыі як характэрныя рэакцыі на спадчыну і траўмы імпэрскага, савецкага і нацыянальнага мінулага». Ці не маглі б вы нам крыху патлумачыць гэтую фармулёўку? Хто ці што вядзе вайну з кім і чым?
Люіс: «Вайна памяці» — гэта вельмі вялікая акадэмічная і дасьледчая праграма, у якой бярэ ўдзел пяць унівэрсытэтаў: Кембрыдж, Хельсынкі, Тарту, Гронінген і Бэрген. У кожным з гэтых месцаў людзі дасьледуюць розныя рэчы; Кембрыдж зьяўляецца каардынацыйным цэнтрам праграмы. Увесь праект прысьвечаны вывучэньню таго, як дзейнічае памяць, перад усім культурная памяць, як людзі інтэрпрэтуюць мінулае і як выкарыстоўваюць яго ў якасьці палітычнай прылады ў сёньняшняй Усходняй Эўропе. Якім чынам такія падзеі як, напрыклад, Катынскі расстрэл, успрымаюцца сёньня ў палітыцы і культуры і што гэта значыць у рэгіянальным кантэксьце, а ня толькі ў канкрэтнай краіне. У верасьні мае выйсьці кніга пад назвай «Памятаючы пра Катынь» у выдавецтве «Polity Press», у якой будзе сем разьдзелаў пра сем розных краінаў: Расею, Польшчу, Украіну, Беларусь і тры балтыйскія краіны.
Максімюк: Вы — адзін з аўтараў гэтай кнігі?
Люіс: Так, я напісаў разьдзел пра Беларусь.
Максімюк: Вы назвалі свой досьлед пра Беларусь «Дзікае паляваньне: Памяць і скруха ў Беларусі». Гэтая назва несумненна адклікаецца да найбольш вядомага раману Ўладзімера Караткевіча, «Дзікага паляваньня караля Стаха». Ці маглі б вы нам патлумачыць, чаму выбралі такую мэтафару для сваёй дысэртацыі? Што гэтая мэтафара для вас значыць?
Люіс: Агульна кажучы, у гэтым кантэксьце караткевічаўскія вобразы паляваньня (hunting) і перасьледу (haunting) спалучаюцца з сабою вельмі цікавым чынам, нават калі мець на ўвазе значэньне слова haunting, якое адносіцца да перасьледу прывідамі. Мы маем дачыненьне з культурай, якую перасьледуюць прывіды яе трагічнага мінулага. Я думаю, гэты аспэкт Беларусі праяўляецца вельмі моцна. На маю думку, Беларусь мае найбольш трагічную гісторыю з усіх краінаў Эўропы. Яе мінулае — поўнае жахаў: краіну калянізавалі, у ёй адбываліся масавыя забойствы, праз краіну пракаціліся жудасныя войны... Як думаю, вы пагодзіцеся, што краіна і цяпер знаходзіцца ў гаротным становішчы, пад кіраўніцтвам дыктатара. Калі справа ў прывідах (haunting), дык можна паставіць і такое пытаньне — дзе яны знаходзяцца? У краіне ўсё яшчэ сотні тысячаў невядомых і не адкрытых пахаваньняў. Паводле гісторыка Ігара Кузьняцова, у адносінах да Курапатаў адпаведная эксгумацыя была праведзеная толькі ў адным месцы масавых расстрэлаў, з агульнага ліку васьмі ці дзевяці. А калі справа ў паляваньні (hunting), дык можна сказаць, што патрэбны паляўнічы, той, хто запалюе на гэтыя прывіды і адшукае іх, той, хто адшукае праўду. Інакш вы не даведаецеся праўды пра мінулае, а ня ведаць праўды пра сваё мінулае — гэта вельмі небясьпечная сытуацыя. Сучасная беларуская літаратура, уключна з самым яскравым прыкладам Караткевіча, імкнецца адкапаць мінулае, запаляваць на мінулае, адшукаць мінулае і зразумець яго. Гэта вельмі важны працэс. Я думаю, што гэта адзін з найважнейшых культурных працэсаў у сёньняшняй Беларусі. Гэта якраз тое, што я дасьледую.
Максімюк: Паколькі вы ў сваім досьледзе засяроджваеце сваю ўвагу на беларускай літаратуры, я здагадваюся, што вы можаце чытаць беларускіх аўтараў у арыгінале, праўда? Калі так, дык як доўга вам спатрэбілася вывучаць беларускую мову, каб вы маглі чытаць літаратурныя творы на гэтай мове?
Люіс: Ну што ж, я ня буду скрываць перад вамі, што ўсё яшчэ карыстаюся слоўнікамі. Я ніколі не вывучаў беларускай мовы адпаведным чынам. Я пачаў ад расейскай мовы, потым вывучыў польскую, ну а потым сам сябе прымусіў навучыцца чытаць па-беларуску. Калі я пачынаў сваю доктарскую дысэртацыю, мне было вельмі цяжка. Але цягам апошняга году ці паўтара мне ўдалося навучыцца чытаць па-беларуску.
Максімюк: Ці ваша жонка ведае беларускую мову і аказвае вам дапамогу ў гэтых адносінах?
Люіс: Так, яна ведае беларускую мову і дапамагае мне.
Максімюк: Якіх беларускіх аўтараў і якія кнігі вы зьбіраецеся паддаць крытычнаму аналізу ў сваёй дысэртацыі?
Люіс: Я пачаў другі год працы над сваёй дысэртацыяй, так што ў мяне яшчэ ёсьць час, каб заплянаваць працу і выканаць яе. На дадзены момант плян у мяне такі, каб на пачатак напісаць агульны разьдзел тэарэтычна-гістарычнага характару, засяроджаны на пасьляваенным пэрыядзе. Праўдападобна, у мяне будзе разьдзел пра Быкава, Адамовіча і іншых, якія пісалі пра вайну — ён падвядзе мяне да сёньняшняга дня, напрыклад, да Н.Р.М. і песьняў гэтага гурту пра партызанаў. Будзе разьдзел пра Караткевіча і пра тое, як у беларускай літаратуры адлюстроўваецца дзевятнаццатае стагодзьдзе. Тут таксама будзе пра нядаўні фільм «Масакра». Я думаю, што напрыканцы згадаю і некаторых сучасных пісьменьнікаў, напрыклад, Альгерда Бахарэвіча, якога лічу цудоўным аўтарам... Я пакуль не прачытаў ягонага апошняга раману, «Шабаноў», чакаю, аж нехта мне яго прывязе. Згадаю і такога важнага пісьменьніка, як Ігар Бабкоў...
Максімюк: Дарэчы, як вы набываеце беларускія кнігі? Нехта купляе іх для вас у Беларусі і перасылае ў Англію?
Люіс: Наогул так. Сюды прыяжджаюць людзі зь Беларусі і Польшчы, і я час ад часу прашу некага прывезьці мне некаторыя беларускія кніжкі, у тым ліку і вашы «Словы ў голым полі», напрыклад. Я таксама карыстаюся бібліятэкамі ў Лёндане. Брытанская бібліятэка мае вельмі добрую калекцыю беларускіх кнігаў, асабліва што тычыцца даўнейшых выданьняў. Ёсьць яшчэ Скарынаўская бібліятэка, якая ў прынцыпе мае ўсё, што мне трэба. Я туды часта наведваюся. Ну і сама бібліятэка Кембрыдзкага ўнівэрсытэту мае некаторыя беларускія рэчы.
Максімюк: З вашага блогу вынікае, што вы былі ў Беларусі, хоць няясна, колькі разоў і дзе вы там затрымаліся. Я насамрэч хачу запытацца ў вас пра ваша першае ўражаньне ад Беларусі. Вы былі ў краіне, якую на Захадзе ведаюць наогул як «апошнюю дыктатуру ў Эўропе». Ці краіна якраз так і выглядала ў вашых вачах, калі вы туды прыехалі ўпершыню?
Люіс: Вельмі цікавае пытаньне. Я быў у Беларусі тры ці нават чатыры разы, заўсёды з жонкай. З жонкай мне езьдзіць добра, бо лягчэй атрымаць візу. Наогул мы былі ў Менску, але таксама давялося паезьдзіць і па іншых мясьцінах, напрыклад, мы наведалі Барысаў. Але Барысаў — ня надта цікавае месца, да таго нам там трэба было рэгістравацца. Менск — вельмі прыгожы горад, поўны жыцьця, калі вы ўжо крыху пазнаёміцеся зь ім. Я ня думаю, што Беларусь — гэта такое месца, куды людзі едуць выключна як турысты, нікога там ня ведаючы. Гэта не найлепшае турыстычнае месца, калі вы там ня ведаеце кагосьці, хто б мог вам паказаць самыя цікавыя месцы, ня толькі тое, што прапануюць турыстычныя фірмы, але і іншыя рэчы, якія знаходзяцца, так сказаць, пад паверхняй. Я там маю знаёмага, які нас павазіў сваёй машынай і паказаў некаторыя цікавыя мясьціны. Але для звычайнага брытанскага турыста Беларусь — гэта ня тое месца, якое можна асабліва рэкамэндаваць.
Ну а што тычыцца «апошняй дыктатуры ў Эўропе»... Зразумела, гэта мае пэўнае значэньне, але я ня думаю, што гэта можа мець істотнае дачыненьне да замежнікаў. Як думаю, вы пагодзіцеся, што ў Менску беспамылкова адчуваецца нейкая савецкая атмасфэра, але мне яна падабаецца... То бок, ня тое, што падабаецца, але мне яна цікавая.
Максімюк: А ці былі вы па-за Менскам, дзесьці ў правінцыі, каб пабачыць, як людзі жывуць і там?
Люіс: Так. Сябра завёз нас у адзін файны рэстаран у Мядзелі. Гэта было незабыўнае ўражаньне. Гэта быў сапраўдны савецкі рэстаран — мы там былі адзінымі наведнікамі. І музыка там была такая жахлівая. Але на шчасьце ежа была смачная. Я да гэтай пары не ўяўляў, што такія рэстараны існуюць. Але яны, відаць, існуюць. Прызнаюся, я ня быў ні ў адным аграгарадку, бо мне, мабыць, і не хацелася там пабываць. Карацей, Менск па-мойму вельмі адрозьніваецца ад правінцыі.
Максімюк: На заканчэньне хачу ў вас запытацца, якія беларускія кніжкі вы цяпер чытаеце?
Люіс: Я чытаю вельмі шмат, наогул некалькі кніжак адначасова. У дадзены момант зь беларускіх рэчаў я чытаю ўспаміны Ларысы Геніюш, яе «Споведзь». Гэта вельмі добрая кніжка, як, дарэчы, і яе вершы. І яшчэ чытаю кніжку Ігара Бабкова, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», якая мне вельмі падабаецца.
Ранейшыя выпускі рубрыкі:
Новая рубрыка: Café Europa
Ня толькі польская дылема: біць ці ня біць?
Як «Плястыкі» падтрымалі «Бабін бунт»
Фюле: Мы ўжо ня будзем ісьці сьледам за Лукашэнкам