Склочнасьць -- застарэлая хвароба беларускай апазыцыі. Можа, гэта нейкім чынам зьвязана з нацыянальнымі рысамі беларусаў: падазронасьцю і недаверлівасьцю.
У Беларусі, каб дамагчыся посьпеху, варта спачатку прыкінуцца убогім і нягеглым, а потым, узабраўшыся на гару, бязьлітасна сьпіхваць ўсіх, хто апынуўся побач, -- піша Павал Шарамет на “Беларусім партызане” у артыкуле “Сябры ў выгнаньні”.
У гэтым і сакрэт выжывальнасьці беларусаў -- ужо колькі гадоў ўлада граміць апазыцыю, а яна жывая і здаровая, і прычына таго, што апазыцыя ніяк не можа аб'яднацца перад тварам адзінага і відавочнага ворага.
Бясконцыя заявы, народныя сходы і маршы, і ніякіх пераменаў. Фармальна кааліцыя дэмакратычных сіл ёсьць, а фактычна ўсе адзін аднаго ненавідзяць і ўсё адзін аднаму будуюць падкопы.
Яркі прыклад -- гісторыя Уладзіміра Барадача.
Палкоўнік, які ўцёк ад рэпрэсіяў у Нямеччыну, прапанаваў стварыць аргкамітэт апазыцыі ў замежжы. Яму цяжка адаптавацца ў Нямеччыне, у яго жонка хворая на рак, ён змагаецца за выратаваньне жонкі, але працягваецца змагацца за вызваленьне Беларусі. Як разумее і як здольны.
Ён хоча сабраць усіх былых і частку дзеючых афіцэраў спэцслужбаў і войска для процідзеяньня дыктатуры.
Не пасьпеў Барадач агучыць сваю ідэю, як падняўся шквал крытыкі і абурэньня.
"Калі б цяпер не было інтэрнэту, а былі б, як і раней, толькі газэты, радыё і тэлебачаньне, то і Уладзіміра Барадача б не было», -- накінуўся на Барадача у сваім артыкуле на «Беларускам партызане» публіцыст Ігар Драко. Праўда, без інтэрнэту не было б і самога Драко.
Уладзімір Някляеў лічыць, што гэтую "абсалютна несвоечасовую і шкодную» ідэю праштурхоўваюць апазыцыйныя палітыкі, зацікаўленыя стаць у руля апазыцыйнага руху.
Выказаў сваё меркаваньне па гэты конт і Пазьняк. Сказаў асьцярожна, што яму не ўласьціва. Мабыць, разумее настроі Барадача, паколькі сам ужо шмат гадоў жыве ў эміграцыі. Хоць абвінаваціў у расколе апазыцыі і зьнішчэньні беларускай нацыянальнай эміграцыі немца Віка.
Няўжо прапанова Барадача настолькі пагражае беларускаму апазыцыйнаму руху, што варта так хваравіта на яго рэагаваць.
За ініцыятывай Барадача пакуль нічога не стаіць, акрамя жаданьня быць хоць неяк карысным роднай краіне і як мага хутчэй наблізіць канец дыктатуры.
У апошні час вялікая колькасьць актыўных беларусаў апынулася за мяжой. Ня ўсе яны мараць зьмяніць пашпарты і інтэгравацца ў заходняе грамадзтва. Многія інтэгравацца ўжо і не здолеюць.
Гэтыя беларусы жывуць выключна навінамі з радзімы і мараць хутчэй вярнуцца дадому.
Здалёк ім здаецца (і часта справядліва), што апазыцыя дзейнічае неэфэктоўна, падушаная рэпрэсіўным апаратам.
Яны лічаць, што арганізацыйная праца і ёсьць сутнасьць палітычнай барацьбы. У іх яшчэ шмат усялякіх памылак. Але не варта за гэта іх строга судзіць.
Хай Барадач стварае сваё "ўрад у выгнаньні". Ужо ня першы за апошнія гады.
Пытаньне ў тым, ці прызнае яго нехта. Вядома, не, калі гэта будзе толькі бутафорыя. Ёсьць жа Івонка Сурвіла і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзесяцігодзьдзямі існуе гэтая Рада, нікому не перашкаджае, ні на што асабліва не ўплывае, але як выспачка чагосьці беларускага ў замежжы мае значэньне.
Няхай гэтыя афіцэры хоць нешта зробяць. Напрыклад, створаць Грамадзкі трыбунал, дзе будуць маніторыць і зьбіраць усе антызаконныя дзеяньні дзеючых афіцэраў МУС, КДБ і ОАЦа. Не варта накідвацца на іх з усёй беларускай бязьлітасьцю.
Усё роўна без барацьбы і самаадданасьці беларусаў, якія засталіся ў Беларусі, ніякія зьмены і ніякія ўрада немагчымыя. Таму давайце спакойна абмяркоўваць розныя ініцыятывы, і хай расьцьвітуць тысячы кветак на беларускай паляне.
Гл. таксама:
Апазыцыйная хунта ў эміграцыі
Барадач: «Мы будзем выбіраць лідэраў, якіх ня спыніць страх ні за сябе, ні за сям’ю»
Пазьняк: Уладу могуць падабраць яшчэ горшыя"
Някляеў: «Я выбіраю Раду БНР»
Запруднік адказаў Віку: эміграцыйны ўрад – толькі на базе Рады БНР