Янка Запруднік, доктар гісторыі і адзін зь лідэраў беларускай эміграцыі адгукнуўся на онлайн-канфэрэнцыю на сайце «Свабоды»:
1 сакавіка сёлета адбылася на сайце радыё «Свабода» (РС) анлайн-канфэрэнцыя зь ведамым нямецкім дыпляматам Гансам-Георгам Вікам. Адна са слухачак задала яму два пытаньні: «Што Вы ведаеце аб Беларускай Народнай Рэспубліцы? І ад якой даты адлічаеце паўстаньне сучаснай беларускай дзяржаўнасьці?»
У адказах сп. Вік назваў БНР 1918 году «незалежнай дзяржавай», зазначыўшы пры гэтым, што дзяржава гэтая «была праз хуткі час захопленая камуністамі». Але слухачка хацела пачуць больш ад уплывовага замежнага дыплямата. «Ці ня лічыце Вы, — папыталася яна, — што, каб прадухіліць зьнішчэньне Беларусі, варта Радзе БНР надаць статус часовага ўраду Беларусі ці ўраду на выгнаньні? Хто, на Ваш погляд, павінен быў бы ініцыяваць працэдуру?»
Ганс-Георг Вік адразу ж заявіў катэгарычна: «Рада БНР сёньня ня можа быць прызнанай аніводнай дзяржавай урадам у выгнаньні».
Катэгарычнасьць заявы сп. Віка пра непрызнаваньне Рады БНР абумоўленая, як выглядае, ягонай далейшай заявай. А сказаў ён вось што: «Пасьля антыканстытуцыйнага перавароту ў 1996-м ніхто так і не паспрабаваў стварыць эміграцыйны ўрад у замежжы. Пра гэта можна пачаць думаць цяпер, улічваючы апошнюю напружанасьць у стасунках паміж ЭЗ і Менскам».
Дык ці не агучвае гэтым сп. Вік (свой асабісты ці калектыўны?) праект стварэньня эміграцыйнага ўраду Беларусі, складзенага з новых беларускіх палітычных эмігрантаў? І калі так, то ён глыбока памыляецца, што гэткі ўрад павінен фармавацца ў абход гістарычнае Рады БНР. Наадварот, усякі беларускі замежны ўрад будзе найбольш эфэктыўным, калі ён будзе сфармаваны на ідэйнай базе Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнасьць замежнага ўраду мусіць мець пад сабой гістарычны грунт, ідэйную спадчыну, лёсы папярэдніх дзеячоў-патрыётаў, а таксама прэцэдэнты прызнаваньня Рады як інстытуцыі й Рады як носьбіта ідэі незалежнае беларускае дэмакратычнае дзяржавы.
Хоць дыпляматычная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі й Рады БНР вывучаная толькі ў агульных абрысах, факты прызнаньня Рады БНР як ураду на выгнаньні, асабліва прызнаньня de facto, агульнаведамыя. Рада БНР, пры розных старшынях, была прызнаваная праз супрацоўніцтва зь ёю з боку розных урадаў у розныя часы. Варта прыгадаць тут супрацоўніцтва Рады пад старшынствам Пётры Крэчэўскага з чэхаславацкім урадам, а пад старшынствам Міколы Абрамчыка — з уладамі Злучаных Штатаў. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў нядаўным часе правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрадаў у сталіцах Чэхіі, Польшчы, Эстоніі й Латвіі. Нават урад Рэспублікі Беларусь на пачатку 1990-х прызнаў быў de facto Раду БНР пад старшынствам Язэпа Сажыча, калі міністэрства замежных справаў РБ рабіла намаганьні пераняць ад Рады БНР ейны мандат.
Як ведама, на такі перадчасны крок Рада БНР не пайшла. Яна працягвае сваю дзейнасьць пад старшынствам Івонкі Сурвіллы ды паступова папаўняецца (да ведама сп. Віка) новымі сябрамі з сучаснай Беларусі.