Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»
Амаль кожны жыхар Менску можа прыгадаць, што рабіў а 6-й вечара 11 красавіка 2011 году, бо з-за тэракту ў менскім мэтро гэты дзень і гэтая гадзіна засталіся ў памяці на ўсё жыцьцё. У той дзень я быў вечаровым дзяжурным па сайце svaboda.org . Абавязак вечаровага дзяжурнага — сачыць за навінамі. Іншымі словамі, я адказваў за тое, каб самыя цікавыя падзеі з жыцьця Беларусі адлюстроўваліся на нашым сайце.
17.30...Скончылася рэдакцыйная лятучка. 17.50 Праглядаю зводкі інфармагенцтваў...Раптам інтэрнэт і тэлефоны адначасова як ашалелі. Адусюль пайшлі весткі пра незвычайнае здарэньне на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая». Паводле першых паведамленьняў, там адбыўся нейкі выбух, але была гэта аварыя, пажар, выпадковае здарэньне ці тэракт — уявіць было на той момант немагчыма, тым больш што дагэтуль у Беларусі падобнага не здаралася.
Мэтро ў Менску даўно перастала быць выспаю спакою і бясьпекі, але мы, ягоныя карыстальнікі, адмаўляліся гэта заўважаць. І справа ня толькі ў тым, што мэтро стала занадта шматлюдным і ў гадзіны пік можна проста ўпасьці з плятформы ад цісканіны, і ня ў тым, што раз на 2–3 месяцы нехта ў менскім мэтро кідаецца на рэйкі пад цягнік. Пэнсіянэр — былы выкладчык інстытуту, студэнт ліцэю, старая жанчына... Яшчэ да выбуху нешта раптам зьмянілася ў краіне настолькі, што зусім зьнікла адчуваньне і асабістай, і агульнай абароненасьці.
Але тое, пра што пачалі паведамляць мэдыі пачынаючы з 18 гадзіны вечара, выглядала як нейкі жудасны сон. «З выхадаў са станцыі валіць дым», сьведкі кажуць нават не пра адзін выбух, а пра два, у раён «Кастрычніцкай» едуць і едуць пажарныя машыны і карэты хуткай дапамогі, з мэтро «...выносяць целы абпаленых і моцна параненых», ёсьць загінулыя...
Можна толькі ўяўляць, што ў той момант дзеялася ў тэлефоннай прасторы, што перажылі дзясяткі тысяч, хто ехаў у мэтро ў момант выбуху, хто затрымаўся на хвіліну-дзьве па нейкіх справах і цудам не пасьпеў спусьціцца пад зямлю, хто вось толькі што выйшаў на паверхню, а мог быць яшчэ там. А як перажывалі за родных іх сваякі, ад чыіх званкоў у сотавай сувязі пачаліся перабоі — «лінія перагружаная»!
Згадваю відэа агляду вагонаў цягніка, якое паказалі на працэсе: падчас здымкаў унутры вагона камэра выхоплівае разьбітае шкло, сарваныя выбухам панэлі, сядушкі, асабістыя рэчы пасажыраў, а гукавым фонам праз усе кадры гучаць званкі мабільных тэлефонаў: сваякі і сябры настойліва спрабуюць дазваніцца ўладальнікам гэтых тэлефонаў, магчыма, параненым ці нават ужо нежывым. І гэта гадзіны празь дзьве-тры пасьля выбуху!
Адзін з падобных званкоў будзе фігураваць і ў гэтай справе, пра якую я зьбіраюся распавесьці як назіральнік за судовым працэсам у Вярхоўным судзе і як журналіст, які хоча разабрацца ў тым, што апынулася па-за межамі сьледзтва і суду. Маё жаданьне супадае з жаданьнем шмат каго зь беларусаў, якія таксама працягваюць шукаць адказ на пытаньне: хто ўзарваў менскае мэтро 11 красавіка 2011 году?
Судовы працэс па справе аб тэракце ў мэтро ды іншых тэрактах і выбухах пачаўся 15 верасьня, а скончыўся 30 лістапада. З гэтых двух з паловай месяцаў шчыльна, фактычна кожны працоўны дзень, суд засядаў два месяцы — апошнія два тыдні лістапада пайшлі на перапынак, калі бакі рыхтаваліся да судовых спрэчак. Мне як карэспандэнту «Радыё Свабода» з больш як 40 дзён працэсу давялося быць у судзе амаль усе паседжаньні, за выключэньнем 4–5 дзён у другой частцы працэсу. Магчыма, больш за мяне быў толькі карэспандэнт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, якому суд выдзеліў асобнае месца на бакавым бальконе.
На гэтым спынюся, бо тут ёсьць некалькі істотных і нават сымбалічных момантаў. У месца, якое займаў наш калега зь БелТА, аказаўся цэлы шэраг пераваг. Па-першае, яно было схавана ад прысутных у залі, толькі судзьдзі, падсудныя ды іх абаронцы маглі бачыць, хто там хаваўся, а вось прысутным у залі заставалася па асьцярожных позірках судзьдзі «ў неба» гадаць: ёсьць там нехта ці падалося.
Па-другое, праход на патаемныя бальконы (іх было некалькі) ішоў з асобнага калідора, што дазваляла абмінаць «рамкі» кантролю, перад якімі даволі надоўга ўзьнікалі чэргі. Але самае галоўнае, на балькон быў працягнуты дрот, празь які дзейнічала трывалая інтэрнэт-сувязь, у той час як карэспандэнты ў залі (а там былі ў асноўным прадстаўнікі недзяржаўных мэдыяў, бо зь дзяржаўных мала якія цікавіліся працэсам) не маглі весьці жывыя онлайн-рэпартажы і нават ня мелі магчымасьці дасылаць sms-кі.
Раблю гэтую рэмарку ня столькі ад прафэсійнай крыўды, колькі ад сумнага ўсьведамленьня, што і там, на працэсе па справе выбуху ў мэтро, а ня толькі на палітычных працэсах, журналістаў чамусьці дзялілі на «чэсных» і тых, за кім трэба пільнаваць. Найперш такі падзел даваў права падазраваць, што перад журналістамі, якія працавалі ў судовай залі, ды «ільготнікамі» з бальконаў усё ж стаялі розныя задачы. Сваю задачу я разумеў так: максымальна поўна і ўсебакова адлюстроўваць падзеі на працэсе і меркаваньні бакоў, у тым ліку тыя, якіх сам не падзяляў. Мяркую, пра ўсіх калегаў зь дзяржаўных мэдыяў гэтага ня скажаш, хоць і сярод іх былі тыя, хто сядзеў у залі на роўных з усімі і стараўся працаваць сумленна.
Журналісты назіралі за працэсам, а ці назіралі за намі? Найперш высьветлім пытаньне пра фота- і відэаздымку. Да ведама, вольна здымаць у судовай залі закон дазваляе толькі да пачатку працэсу, далей — выключна са згоды ўсіх яго ўдзельнікаў. А гэта — суд, абвінаваўцы, абвінавачаныя, абарона і пацярпелыя. Перад пачаткам працэсу супроць «тэрарыстаў» карэспандэнты з камэрамі актыўна працавалі больш за паўгадзіны, пакуль заля напаўнялася, але недзе без 15 хвілін 11 ахоўнікі настойліва папрасілі ўсіх, хто здымае, на выхад.
Карэспандэнты — народ дасьведчаны, яны добра ведаюць, што спрачацца з ахоўнікамі бессэнсоўна, а шанцаў атрымаць дазвол суду на здымкі самога працэсу няма ніякіх, бо калі сам судзьдзя і пагодзіцца, то сярод іншых удзельнікаў працэсу заўсёды знойдзецца такі, што не захоча трапіць у кадар. Фатакоры ўжо пакінулі залю, калі туды апошнім увайшоў суд. Неўзабаве старшыня суду, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду РБ Аляксандр Федарцоў паставіў пытаньне пра фота- і відэаздымку падчас працэсу.
Цікава, што Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў былі ня супраць, але адзін з 121 пацярпелых вельмі рашуча запярэчыў, і на гэтым пытаньне было закрыта. Праўда, падазраю, што закрыта фармальна. Бо ўжо ў вечаровым тэлерэпартажы на першым дзяржаўным тэлеканале паказалі, як Канавалаў і Кавалёў адказваюць суду на пытаньне, ці прызнаюць яны сябе вінаватымі. Мяркую, што зьняць гэтыя кадры было магчыма толькі з балькона, пра які я ўжо казаў. І зьнята гэта было яўна насуперак забароне, абвешчанай судом. Але, відаць, зь ягонай маўклівай згоды. Мяркуючы па кадрах апошняга тэлерэпартажу з працэсу, такія ж «бальконныя» здымкі БТ паўтарыла і падчас агалошваньня прысуду, хоць дазволу на здымку судзьдзя не даваў...
Але, каюся, я таксама зьняў для «гісторыі» некалькі хвілін відэа аб прысудзе, вось толькі мяне вылічылі ахоўнікі, забралі тэлефон і ў адмысловым пакоі, начыненым апаратурай, нейкія спэцы зьнішчылі адмысловай праграмай усё зьнятае. Як усё ж бывае карысна служыць на дзяржаўным тэлебачаньні!
Зрэшты, да таго, што забарона здымаць на працэсах распаўсюджваецца на ўсіх, акрамя апэратараў БТ, астатнія журналісты ўжо прызвычаіліся. Увесну таго ж 2011 году на працэсе ў Фрунзенскім судзе Менску над экс-кандыдатамі на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім такое ўжо было, калі ўсіх, хто здымаў, з залі выганялі, а БТ працягвала безь перашкод рабіць «карцінку».
А зараз некалькі словаў пра тое, як назіралі за журналістамі. Працэс над меркаванымі «тэрарыстамі» праходзіў не ў будынку Вярхоўнага суду на вуліцы Энгельса, а ў Палацы правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі, прычым не ў адмысловай судовай залі, а ў актавай, асноўнае прызначэньне якой — сходы, а пры патрэбе, відаць, і нейкія ўрачыстыя мерапрыемствы працаўнікоў правасудзьдзя. Трэба прызнаць, што абраць для працэсу менавіта гэтую залю было адзіным слушным рашэньнем.
Пры наяўнасьці больш як 400 пацярпелых, плюс назіральнікі, плюс журналісты, ахоўнікі, ня кажучы ўжо пра асноўных удзельнікаў працэсу — дзе магчыма было б усіх разьмясьціць, як ня ў актавай залі Палаца правасудзьдзя? Але і мінусаў у такім выбары хапала. Магу толькі прыблізна меркаваць пра праблемы аховы, перамяшчэньня абвінавачаных ды іншыя арганізацыйныя цяжкасьці. Часам на працэсе праз расчыненыя дзьверы перад сцэнай можна было ўбачыць ахоўнікаў у масках са зброяй, альбо пачуць брэх сабак — і гэта было страшнавата. Мяркую, працоўнай абстаноўцы ў судзе гэта не асабліва спрыяла.
Яшчэ адна праблема — шэраг амапаўцаў з каменнымі тварамі перад сцэнай. Магчыма, калі б жалезную клетку з абвінавачанымі на сцэне не ахоўваў цэлы аддзел міліцыянтаў, прысутнасьць амапаўцаў не выглядала б такой недарэчнай. Каго яны ахоўвалі, калі, седзячы сьпінай да сцэны, цягам усяго працэсу ня зводзілі вачэй з залі? Судзьдзяў ад пацярпелых і журналістаў, ці наадварот? А можа, сачылі за тым, ці не дастае хто мабільны тэлефон, каб зрабіць фота ці відэа з працэсу? І гэта акрамя таго, што ў журналісцкім «сэктары» праз два-тры шэрагі на першых месцах сядзелі міліцыянты ў цывільным і ня толькі сачылі за намі, але і ўпотай прыслухоўваліся, пра што мы паміж сабой гаворым.
І пра што ж мы гаварылі? Спачатку — што нешта ў пракурораў не сыходзіцца і тыя два хлопцы ў жалезнай клетцы зьнешне ня надта пасуюць на ролі, якія ім вызначылі. Потым усё часьцей паміж намі гучала, што ўсё ж гэта яны, Канавалаў і Кавалёў. Потым зноў усё наадварот — не яны. І гэтак некалькі разоў, туды-сюды, у залежнасьці ад моцы прадстаўленых доказаў.
Ад аўтара

Your browser doesn’t support HTML5