Нягледзячы на дыпляматычны крызіс, чарга ў Генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці не зьмяншаецца. Штодзень некалькі соцень чалавек стаяць тут у чэргах па візы. Паводле інфармацыі кансуляту, у сярэднім тут афармляецца 540 візаў у дзень. За месяц берасьцейскі кансулят выдаў 11400 візаў.
«Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць нашыя карэспандэнты — здымайце і вы! Наступныя вынікі конкурсу сярод чытачоў сайту — у канцы сакавіка.
Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com
Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.