У Менскім гарадзкім выканаўчым камітэце заяўляюць, што неўзабаве будзе зроблены выбар новага інвэстара, які будзе рэалізоўваць праект па будаўніцтве дзелавога цэнтру «Мінск-Сіці».
«Ёсьць патэнцыйны інвэстар. Калі ўсе дэталі супрацоўніцтва будуць канчаткова ўзгодненыя, гэтая кампанія будзе названая. Гэта не кітайцы, хоць і Кітаю мы таксама прапаноўвалі ўдзел у гэтым праекце», — паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у камітэце будаўніцтва і інвэстыцыяў Менгарвыканкаму.
Прадстаўнік камітэту падкрэсьліў, што новы інвэстар «будзе названы ў найбліжэйшы час».
Ён адзначыў, што пазыцыя Менгарвыканкаму ў дачыненьні да ранейшага інвэстара гэтага праекту, міжнароднай групы кампаній (МГК) «ІТЭРА», не зьмянілася. «Наша пазыцыя не зьмянілася, і яна была агучаная на нядаўняй нарадзе ў прэзыдэнта па гэтым пытаньні.
Гэта не „ІТЭРА“ адмовілася ад супрацоўніцтва з намі, гэта мы адмовіліся ад удзелу „ІТЭРЫ“. Гэта зьвязана з тымі тэмпамі будаўніцтва і інвэстыцыяў, якія нас не задавальнялі і не адпавядалі абумоўленым тэрмінам», — сказаў прадстаўнік Менгарвыканкаму.
У мэрыі таксама падкрэсьлілі, што «ІТЭРА» атрымала ад беларускай дзяржавы досыць ільготаў і прэфэрэнцыяў у якасьці дапамогі пры рэалізацыі інвэстпраекту.
«Калі яны кажуць, што з-за падзеньня попыту на нерухомасьць і крызісу ім патрэбныя новыя прэфэрэнцыі, яны павінны былі прадставіць у гарвыканкам новы, удакладнены бізнэс-плян, абгрунтаваць свае рызыкі, але нічога гэтага зроблена не было. Акрамя ліста спадара Макарава (Ігар Макараў — старшыня рады дырэктараў МГК „ІТЭРА“), які быў агучаны падчас нарады ў кіраўніка дзяржавы, не было ніякіх іншых тлумачэньняў», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён таксама абверг заявы прадстаўнікоў «ІТЭРА» пра тое, што гарадзкія ўлады чынілі ім перашкоды. «Яны кажуць пра тое, што Менск ім перашкаджаў. Але мы толькі дапамагалі, і з боку гораду дапамогі і прэфэрэнцыяў было больш чым дастаткова», — сказаў прадстаўнік камітэту.
Адказваючы на пытаньне агенцтва пра тое, ці магчымая ў будучыні перадача гэтага жыльля ў камунальную ўласнасьць, ён сказаў: «Жыльлё будуецца на ўмовах долевага будаўніцтва. Уласьнікі жыльля — дольшчыкі. „ІТЭРА“ ўласьнікам быць ня можа, яна павінна перадаць гэтае жыльлё таварыству ўласьнікаў жыльля. Тэарэтычна, калі ТУЖ будзе створана, яно мае права зьвярнуцца ў раённую адміністрацыю, і тады, вядома, горад гэтае жыльлё прыме. У законе прапісаны такі мэханізм».
Як раней паведамлялася, на мінулым тыдні старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў на нарадзе ў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, што Менск скасоўвае адносіны з МГК «ІТЭРА» па рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту «Дзелавы цэнтар «Мінск-Сіці» і шукае новага інвэстара.
У панядзелак «ІТЭРА» заявіла, што не адмаўлялася ад удзелу ў праекце «Мінск-Сіці», аднак лічыць немагчымым яго рэалізацыю на дакрызісных умовах.
У лісьце на імя Лукашэнкі саўласьнік «ІТЭРЫ» Ігар Макараў паведаміў, што замест заплянаванага прыбытку 1,7 мільярда рэалізацыя праекту «Мінск-сіці» прынясе толькі страты.