Міністэрства замежных спраў Украіны бясьсільна патрабаваць чаго-небудзь ад уладаў Беларусі ў сытуацыі з магчымымі зьдзекамі з актывістак жаночага руху Femen. Пра гэта на брыфінгу сказаў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Алег Валошын.
Паводле яго, украінкі, якія пацярпелі падчас інцыдэнту, не зьвярталіся з адпаведнымі заявамі да кампэтэнтных беларускіх органаў, і таму «рабіць ноты пратэсту няма сэнсу ў гэтай сытуацыі».
Разам з тым Валошын выказаў незадавальненьне тым, што ў Беларусі не вядзецца расьсьледаваньня інцыдэнту з актывісткамі Femen.
«Мы незадаволеныя тым, што няма расьсьледаваньня інцыдэнту. Але падстаў для таго, каб вінаваціць афіцыйную беларускую ўладу, акрамя таго, што на яе тэрыторыі маюць месца факты бандытызму, няма», — сказаў ён.
У заключэньне Валошын падкрэсьліў, што пасьля інцыдэнту беларускія ўлады заяўлялі аб недатычнасьці да таго, што здарылася.