Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: сытуацыя з Femen мае быць дбайна расьсьледавана


Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Аляксандар Дзікусараў заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што, хоць жанчыны і ня мелі дазволу на пратэст, аднак «ёсьць пэўныя ўнутраныя прававыя нормы», якія рэгулююць пакараньне за несанкцыянаваныя дзеяньні.

Ён дадаў: «Такім чынам, мы абсалютна не падтрымліваем таго, што такія акцыя праводзіліся на тэрыторыі Беларусі... Гэтая сытуацыя патрабуе дбайнага расьсьледаваньня, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі».

Не называючы Femen, міністар замежных спраў краіны Канстанцін Грышчанка, сказаў украінскай службе РСЕ / РС наступнае:

«Мы павінны абараняць, вядома, усіх. Для нас важна, што сёньня кожны дыплямат ведае, што гэта яго абавязак, гэта ня проста запісана ў дакумэнтах. Гэтай рэакцыі на абарону нашых грамадзян ад нас патрабуе ўкраінскае грамадзтва, украінская дыпляматычная служба».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG