«Я бачыў сьпіс зь сямі памілаваных. Там было прозьвішча Мірзаянава», – заявіў Алег Гнедчык журналістам пасьля таго, як сыйшоў зь цягніка Ўнеча-Горадня, на якім дабіраўся са Шклова ў Менск.
Алег Гнедчык: «Да нас прыехалі і сказалі пісаць памілаваньне. Я сказаў што “не”. Яны сказалі, што можаце пісаць, што не прызнаеце сваёй віны».
«Я сваю віну не прызнаў. Але ў паперах напісана, што я памілаваны».
«Будзем змагацца па-першае з рэжымам і каб усе астатнія сябры, якія знаходзяцца там і ў другіх калёніях, хутка былі дома».
«Думаю, што праз 15-20 дзён усе будуць дома».
«Кажуць, што турма ламае чалавека. Але яна наадварот робіць яго мацней. Я стаў крыху мацней».
Гнедчыка вызвалілі вечарам 1 верасьня.
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».
У 2003–2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Па справе 19 сьнежня быў затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка яму выставілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 14 траўня яго асудзілі на тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
31 жніўня ў лісьце на волю Мікола Статкевіч пісаў: «Цяпер пачалася новая хваля ціску на „дзекабрыстаў“ — спрабуюць прымусіць напісаць заявы пра памілаваньне і выступіць перад тэлекамэрай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку... — ён ужо пабываў у ШЫЗА. Я хлопцам сказаў: „Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга“. Але яны ня хочуць прызнаваць віну».
Your browser doesn’t support HTML5
Алег Гнедчык: «Да нас прыехалі і сказалі пісаць памілаваньне. Я сказаў што “не”. Яны сказалі, што можаце пісаць, што не прызнаеце сваёй віны».
«Я сваю віну не прызнаў. Але ў паперах напісана, што я памілаваны».
«Будзем змагацца па-першае з рэжымам і каб усе астатнія сябры, якія знаходзяцца там і ў другіх калёніях, хутка былі дома».
«Думаю, што праз 15-20 дзён усе будуць дома».
«Кажуць, што турма ламае чалавека. Але яна наадварот робіць яго мацней. Я стаў крыху мацней».
Гнедчыка вызвалілі вечарам 1 верасьня.
Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».У 2003–2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.