Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Алега Гнедчыка ўжо зьбірае на стол


Алег Гнедчык
Алег Гнедчык
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла маці палітычнага вязьня, якога асудзілі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня, Валянціна Пятроўна:

«Я вельмі шчасьлівая. Цяпер знаходжуся ў краме. Прыйшла сюды, каб набыць прадукты, бо патрэбна ж сустрэць сына. Ён патэлефанаваў мне дзесьці гадзіну таму і спытаўся: "Ты, мама, стаіш ці сядзіш?" Я сказала: "Стаю". А ён кажа: "Садзіся, я ўжо на волі, еду ў цягніку, буду ў Менску а 23-й гадзіне".

Валянціна Пятроўна сказала, што сын у добрым настроі. Сама яна на вакзал не паедзе. Алега сустрэнуць ягоныя сябры і прывязуць дадому.

Алег Гнедчык

Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».

У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.

У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG