У Берасьці затрымалі непаўналетняга Сяргея Алексіевіча

У Берасьці сёньня каля 15 гадзіны затрымалі непаўналетняга Сяргея Алексіевіча. Як паведаміў яго сябра Іван Стасюк, 16-гадовага хлопца трымаюць цяпер у Ленінскім РАУС Берасьця. Стасюк кажа, што Алексіевіча пазбавілі доступу да тэлефона, таму ён пасьпеў патэлефанаваць толькі сябру.

Берасьцейскія міліцыянты затрымліваюць Сяргея Алексіевіча ледзь ня перад кожнай «маўклівай акцыяй».