Разгляд касацыйнай скаргі Ірыны Халіп перанесены на месяц

Ірына Халіп



Разгляд справы Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцэлева адбудзецца 19 ліпеня, паведамілі ў Менскім гарадзкім судзе. Раней касацыйную скаргу плянавалася разгледзець 21 чэрвеня, паведамляе Інтэрфакс.

Суд Заводзкага раёну асудзіў Ірыну Халіп на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Сяргей Марцэлеў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Павал Севярынец асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Усе яны асуджаныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу — «удзел у дзеяньнях альбо арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак».