Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
Увесь дзень хмарна, днём – дождж, тэмпэратура каля нуля.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Менск, паседжаньне прэзыдыюму Савету Міністраў.
Менск, у Міністэрстве эканомікі адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя “Дырэктыва № 4. Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці ў Рэспубліцы Беларусь”. Новыя магчымасьці далейшай лібэралізацыі эканомікі і разьняволеньня дзелавой ініцыятывы”.
Менск, малая заля музэю сучаснага выяўленчага мастацтва – адкрыцьцё выставы Андрэя Скіцёва “Каханьне ды інш.”.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Аман/Рамала: прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў пачынае візыт у Ярданію і ў Палестынскую аўтаномію.
Вашынгтон: пачынаецца візыт кіраўніка Кітаю Ху Цьзіньтао ў ЗША.
Брусэль: нарада міністраў фінансаў краін Эўразьвязу.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1401: у Вільні Вітаўт разам зь біскупамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
1654: Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.
1871: У Вэрсальскім палацы пад Парыжам па выніках прайгранай французамі франка-прускай вайны абвешчана стварэньне Нямецкай імпэрыі.
1886: выпушчаны першы аўтамабіль.
1919: пачатак Парыскай мірнай канфэрэнцыі, на якой былі вызначаныя ўмовы пабудовы Эўропы пасьля першай сусьветнай вайны.
1943: прарыў блякады Ленінграду.
1983: прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган падпісаў рашэньне аб разьмяшчэньні ў Заходняй Эўропе ракет сярэдняй радыюсу дзеяньня.
Нарадзіліся:
1689: Шарль Люі Мантэск’ё – францускі пісьменьнік, філёзаф (пам. 10.2.1755).
1882: Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха (пам. 31.1.1956).
Памёр:
1936: Рэд'ярд Кіплінг – ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1907 год (нар. 30.12.1865).
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: “Януковіч – 36%, Цімашэнка – 24 %".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Кожны грамадзянін павінен быць гатовы памерці за сваю бацькаўшчыну, але ніхто не абавязаны маніць у імя яе – Шарль Мантэск’ё.