Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч -- 36%, Цімашэнка – 24 %


Учора ва Ўкраіне адбыліся выбары прэзыдэнта. У другі тур выбараў выходзяць лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка.

На сем гадзінаў раніцы, пасьля падліку 55 адсоткаў галасоў ЦВК падала наступныя вынікі:
Януковіч – 36 %, Цімашэнка – 24%, Цігіпка – 13%, Яцэнюк – 7 %, Юшчанка – 5 %, Сіманенка – 3,5 %.

Такім чынам, як раней сьцьвярджалі сацыялягічныя апытаньні, пераможцу выбараў не ўдалося вызначыць у першым туры, а ў другі тур галасаваньня, які адбудзецца 7 лютага, выйшлі Віктар Януковіч і Юлія Цімашэнка.

Юлія Цімашэнка дэманстравала ўпэўненасьць ў сваёй перамозе ў другім туры. Юлія Цімашэнка пасьля завяршэньня галасаваньня адразу заклікала да перамоваў на аснове дэмакратычных і эўрапейскіх каштоўнасьцяў тых дэмакратычных кандыдатаў, якія пасьля 17 студзеня сышлі з выбарчай гонкі.

Цімашэнка: “Я як кандыдат у прэзыдэнты ніколі не дапушчу, каб краіна зьвярнула з таго шляху, на які яна ўпэўнена ступіла ў 2004 годзе. Гэта шлях барацьбы за адраджэньне справядлівасьці, нашага эўрапейскага напрамку разьвіцьця, шлях станаўленьня і адраджэньня дэмакратыі. Будзе зроблена тое, што іншым не ўдалося зрабіць за папярэднія гады”.

Юлія Цімашэнка падзякавала сваіх выбарцаў і заклікала ўвесь дэмакратычны электарат да аб’яднаньня. Паводле яе словаў, перамовы трэба весьці не вакол пасад, а вакол таго, як пабудаваць Украіну.

Януковіч назваў сёньняшнія выбары ва Ўкраіне “справядлівай ацэнкай грамадзянамі працы аранжавай каманды”. Пасьля таго як сталі вядомымі вынікі сацапытаньня экзыт-пол, згодна з якімі ён выходзіць у другі тур выбараў Януковіч заявіў, што ён улічыць меркаваньні тых, хто галасаваў супраць яго. Разам з тым Януковіч абяцаў “не паўтараць памылак папярэднікаў” і абавязаўся зрабіць усё, каб краіна стала моцнай і незалежнай ды палепшыць жыцьцё грамадзян, Ворагам нумар адзін ён назваў беднасьць.

Януковіч: “Што датычыць любых перамоваў ці аб’яднаньня з кім-небудзь з кандыдатаў, то гэта справа будучыні. Пройдзе падлік галасоў, давайце пачакаем, тут мала засталося, заўтра раніцай мы будзем мець вынікі, і я хачу сказаць, што ў будаўніцтве краіны, моцнай краіны, знойдзецца месца кожнаму”.

Сяргей Цігіпка, які займае трэцяе месца, ужо заявіў, што ён заклікае сваіх выбаршчыкаў не галасаваць ні з каго з кандыдатаў якія выйшлі ў другі тур, маўляў самі разумныя і разьбяруцца, за каго галасаваць. Гэтак жа заявіў Анатоль Грыцэнка і іншыя кандыдаты. Так што наперадзе тры тыдні перамоваў. Вынік пакуль непрадказальны. Вынік пакуль непрадказальны.

Вось што сказаў Свабодзе пра будучы пэрыяд дэпутат Вярхоўнай Рады Мікола Катэрынчук:

“Усё будзе залежыць зараз ад пазыцыі кандыдатаў, якія ня выйшлі ў другі тур і яўкі выбаршчыкаў. На яўку будзе ўплываць усё, пачынаючы ад надвор’я”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG