Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 15-16 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпэратура: -12 – -3 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


15 студзеня

Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на сьвята "Шчадрэц". Пачатак а 13.00.

16 студзеня

"Too old for rock, too young to die" – сумесны канцэрт гуртоў "Верасень" і "Maddy Daddy Band" (луізіянскі блюз) з нагоды дня народзін вакалісткі гурту "Верасень" Вольгі Акуліч. Фальварак "Добрыя мысьлі", пачатак а 19.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


15 студзеня

У Варшаве стартуе польска-беларускі музычны маратон пад назвай "Культура супраць дыктатуры". Яго арганізуе Польскае Радыё.

15-16 студзеня

Пасланцы МАГАТЭ зьбіраюцца наведаць ядзерныя аб'екты Ірану.

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саркісян у Грэцыі і на Кіпры.

16 студзеня

У канцэртнай залі Польскага Радыё "S1" адбудзецца гала-канцэрт у рамках праекту "Культура супраць дыктатуры". На канцэрт змогуць патрапіць блізу паўтысячы чалавек. Усе сродкі, атрыманыя ад канцэрту, будуць накіраваныя рэдакцыі незалежнага выданьня "Наша ніва", у офісе якога супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


15 студзеня

  • У 1946 у Менску пачаўся судовы працэс над ваеннымі злачынцамі нямецкай арміі. 14 фашыстоўскіх генэралаў і афіцэраў прысудзілі да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выканалі 30 студзеня.
  • У 1994 прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Менск.

16 студзеня

  • У 1919, праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР, тэрыторыя савецкай Беларусі была радыкальна зьменшаная на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. У склад РСФСР былі забраныя Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні.
  • У 1920 у Амэрыцы набыла моц 18-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая забараніла вытворчасьць, перавоз і продаж сьпіртовых напояў. Так у Злучаных Штатах пачаўся славуты Сухі закон.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


15 студзеня – Дзень нараджэньня Вікіпэдыі. У гэты дзень у 2001 два амэрыканцы, Лары Сэнгер і Джымі Ўэйлс, адчынілі вэбсайт з гэткай назвай.

16 студзеня – Дзень Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых і рэпрэсаванымі.


МІНУС 365:


Віцебскія дзяржаўныя СМІ лепяць з Каваленкі антыгероя

У Менску прайшла акцыя салідарнасьці


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Калісьці, падчас Сухога закону, я быў вымушаны дзень за днём жыць выключна на харчах і на вадзе.

У. К. Філдс, амэрыканскі актор і комік

Лепш Сухі закон, чым наогул ніякай гарэлкі.

Чаму яны ня прымуць папраўкі да Канстытуцыі, якая забараняла б усім вучыцца чаго-колечы? Калі б гэтая папраўка запрацавала так, як тая адносна Сухога закону, дык праз пяць гадоў амэрыканцы сталі б самым мазгавітым народам на зямлі.

Уіл Роджэрз, амэрыканскі гумарыст
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG