З КДБ не вярнуўся…

Малады фронт шукае свайго сябра Юльяна Місюкевіча, якога ўчора забралі ў КДБ.

Місюкевіч пасьпеў паведаміць сябрам праз «смс» а 12:30, што як толькі ён здаў іспыт ва ўнівэрсытэце, як яго адтуль забралі супрацоўнікі КДБ.

Верагодна, што Місюкевіча дапытвалі у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадках у Менску.

Пасьля 12:30 хлопец не выходзіў на сувязь, ягоны тэлефон увесь час адключаны.

Паплечнікі Місюкевіча лічаць, што яго маглі як пакінуць у якасьці «падазраванага» ў КДБ, так і асудзіць за ўдзел у акцыі 19 сьнежня й адвезьці на Акрэсьціна, піша прэсавая служба МФ.