Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Кастусёва дапыталі ў КДБ


Андрэй Кастусёў прабыў у шклоўскай міжраённай управе КДБ каля дзьвюх гадзінаў. Паводле хлопца, сьледчы цікавіўся, ці ведае ён каго з тых, хто ламаў дзьверы й біў шкло ў Доме ўраду на фота й відэасюжэтах, што разьмешчаныя ў інтэрнэце. Было зададзенае Кастусёву й пытаньне наконт яго навучаньня за мяжой.

На разьвітаньне сьледчы даў зразумець хлопцу, што, магчыма, гэта не апошняе наведваньне ім КДБ.

Андрэя Кастусёва затрымалі 20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці падчас акцыі салідарнасьці са зьняволенымі днём раней. Ён адседзеў пятнаццаць сутак адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне.

Хлопец вучыцца ў Польшчы — у Гданьскім унівэрсытэце на эканамічным факультэце. У Беларусі ён прабудзе яшчэ каля тыдня.
XS
SM
MD
LG