Суд адмовіў расейцам у датэрміновым вызваленьні

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргаў на датэрміновае вызваленьне 9 грамадзянаў Расеі, затрыманых 19 сьнежня ў Менску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазыцыі, перадае «Інтэрфакс».

Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньні раённых судоў беларускай сталіцы. Затрыманым расейскім грамадзянам прызначана ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мяркуецца, што скаргі яшчэ двух грамадзянаў Расеі будуць разгледжаныя Менскім гарсудом 30 сьнежня.