Справы затрыманых у часе падзеяў 19 сьнежня ў Менску расейскіх грамадзянаў будуць разглядацца у судовых інстанцыях у агульным парадку. Пра гэта сёньня на брыфінгу паведаміў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, адпаведныя консульскія службы РФ атрымалі інфармацыю пра затрыманых, а таксама магчымасьць кантактаваць зь імі. Паводле дарадцы расейскага пасольства ў Беларусі Вадзіма Гусева, у Менску падчас падзеяў 19-20 сьнежня было затрымана 11 грамадзян Расеі.
Сёньня ж расейскі пасол Аляксандар Сурыкаў паведаміў, што грамадзяне Расеі падалі заявы пра перагляд іх спраў у судзе, пасольства аплачвае судовыя выдаткі, знаходзіць адвакатаў. Паводле Сурыкава, у сувязі з надыходзячымі сьвятамі трэба быць больш міласэрнымі. Пасол спадзяюцца да Новага году сваіх грамадзян вызваліць.