Некаторых з асуджаных удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ўжо вызвалілі: гэта датычыць, у прыватнасьці, тых жанчын, у якіх дома засталіся малыя дзеці. Што расказваюць былыя палітзьняволеныя пра драматычныя падзеі 19 сьнежня, пра тое, у якіх умовах іх трымалі?
Распытвалі вызваленых рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
На волі двое з дваццаці
Зь дзясятка затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту з Магілёўшчыны двое цяпер на волі: жыхарка Бабруйску Вольга Піманава й магілёўская праваабаронца з руху «Наш дом» Крысьціна Шацікава.
Вольгу Піменаву на плошчы Незалежнасьці затрымалі адну зь першых. Разам зь ёй у аўтазаку было больш за трыццаць чалавек. Шмат зьбітых у кроў.
«Павезьлі нас на Акрэсьціна. Паставілі тварам да сьцяны. Падзялілі на жанчын і мужчын. Больш было дзяўчат маладзенькіх. Пачалі дапытваць. Мой сьледчы адразу сказаў: „Як бы ты ні адказвала, усё адно пакараньне будзе адно для ўсіх“. Завялі пад раніцу нас у камэру. Там дужа холадна было. У камэры было восем чалавек. Адна жанчына сядзела зь дзяўчынкай, і яшчэ быў хлопец. Яны ўсе сям’ёй прыехалі. Я сядзела разам з Ірынай Халіп. Яна трымалася дужа добра. Яна ўсіх падтрымлівала».
Спалі жанчыны на голых мастках. Ад яды ўсе адмовіліся. У халоднай камэры пратрымалі да шаснаццатай гадзіны. Вывеўшы адтуль, наладавалі людзьмі аўтазакі. На суд прывезьлі блізу дзевятнаццатай гадзіны.
Судзьдзя прапанавала маці дваіх малых дзяцей выбіраць — штраф альбо арышт
«Судзьдзя патлумачыла, што гэта была несанкцыянаваная акцыя, і паколькі я там была, то ўжо вінаватая. Потым яна: колькі ў мяне дзяцей, з кім яны? Дзеці ў мяне яшчэ малыя — сем і дзевяць гадоў. Потым кажа: «Усё роўна пакараньне будзе — выбірайце: пятнаццаць сутак альбо штраф трыццаць базавых велічыняў. Я тады сказала, што заплачу штраф».
Вольгу Піменаву вызвалілі ў залі суду. Цяпер яна ўжо працуе.
Крысьціну Шацікаву зьбілі за тое, што яна бараніла іншых
Актывістку з Магілёва Крысьціну Шацікаву таксама затрымалі на плошчы Незалежнасьці. Кінулі ў аўтазак. За тое, што бараніла іншых, міліцыянт выцягнуў яе назад з машыны і зьбіў:
«Біў супрацоўнік міліцыі Пазьняк Віталій Анатольевіч. Я дагэтуль не магу павярнуць ні шыю, нічога. З нас паздымалі шалікі, шапкі, пальчаткі. Людзі атрымлівалі абмаражэньні. Потым прывезьлі ў Кастрычніцкі РАЎС. Там былі допыты начныя. У туалет нікога не пускалі. Людзі малілі, каб пусьцілі».
Да дзевятай гадзіны раніцы 20 сьнежня актывістка дамагалася, каб ёй аказалі мэдычную дапамогу, бо дужа балела галава. У бальніцу Крысьціну прывезьлі з канвоем. Забралі пашпарт. Прабыўшы ў лякарні да ўчорашняга дня, актывістка дамаглася, каб яе выпісалі:
«Цяпер у бальніцах дзіўныя рэчы адбываюцца. Выпісваюць людзей, а потым яны зьнікаюць. Я не магу сказаць, што я хаваюся. Мяне афіцыйна выпісалі. Канвою ў мяне няма. Значыць, я магу зьехаць. Стараюся стаць на ногі. Напісала скаргу, што Пазьняк Віталій Анатольевіч скраў у мяне пашпарт. А таксама пішу скаргі на РАЎС на тое, што са мной адбылося».
Турэмны дзёньнік Артура Раманчука — пляменьніка былога кандыдата ў прэзыдэнты
Артура Раманчука з Горадні за ўдзел у пратэсьце на плошчы Незалежнасьці ў Менску пасадзілі на дванаццаць сутак. Але праз тры дні без тлумачэньняў яго выпусьцілі з жодзінскай турмы. Сказалі ўзяць рэчы і скамандавалі — «на выхад!», кажа Артур. Ніякай паперы аб вызваленьні не далі. Улады даведаліся, што ён пляменьнік Яраслава Раманчука — былога кандыдата ў прэзыдэнты, які празь беларускае тэлебачаньне асудзіў іншых удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі за арганізацыю народнага пратэсту супраць несправядлівых выбараў.
Артуру Раманчуку нядаўна споўнілася васямнаццаць гадоў, ён студэнт першага курсу ўнівэрсытэту Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, будзе журналістам. За кратамі ён пачаў весьці дзёньнік, які яму ўдалося захаваць. Зазіраючы ў свой сшытак, Артур зачытвае вытрымку пра свой прысуд, атрыманы ў Заводзкім судзе сталіцы:
«Потым мне далі пратакол з прычынай майго затрыманьня. Там было напісана, цытую: «Прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу па вул. Савецкай, 11, горад Мінск, выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі „Жыве Беларусь!“ і „Сыходзь!“ На неаднаразовыя патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагаваў».
Артур зазначае, што ўсе пакараныя атрымлівалі выдрукаваны пратакол аднолькавага зьместу. Я прашу хлопца ўзгадаць, як яго затрымалі на плошчы Незалежнасьці. Ён кажа, што амапаўцы зрабілі калідор перад дзьвярыма «аўтазаку» і ўсіх, хто ішоў скрозь яго, білі.
Раманчук: «Я атрымаў як мае быць нагамі, перада мною была дзяўчына, яна таксама атрымала. Мы казалі: што вы робіце? А ён толькі глядзеў і пасьміхаўся. Нас загналі ў аўтазак, было цёмна і цесна, у кагосьці была кроў, хтосьці плакаў, гэта было жахліва. Мы гадзінку стаялі каля плошчы ў аўтазаку. Мы зрабілі пераклічку, нас было шэсьцьдзесят сем чалавек».
Два маладыя амапаўцы, якія сядзелі ўсярэдзіне, груба гаварылі «ты!» нават мужчынам сталага веку, адзін зь якіх меў дзьве вышэйшыя адукацыі, зазначае Артур Раманчук. На Акрэсьціна яны спачатку таксама чакалі яшчэ гадзіны тры-чатыры ў «аўтазаку».
Раманчук: «Завялі нас у калідор, паставілі даволі шчыльна і сказалі — „Тварам да сьцяны і рукі за сьпіну“. Так трымалі таксама гадзіны тры. Людзі пачалі абурацца: вы нас трымаеце больш за тры гадзіны без тлумачэньня прычыны, у нас таксама правы нейкія ёсьць. Рукі пачалі зацякаць. Там быў хлопец, які кажа: у мяне мама там стаіць у калідоры, можна, яна мне таблеткі перадасьць? У яго хвароба нейкая. Яны адмовілі ў просьбе і яшчэ штурхнулі да сьцяны».
Гэты арыштаваны напраўду меў патрэбу ў леках, кажа Артур Раманчук:
«Хвілін празь пяць у яго пачалася сутарга, ён упаў, міліцыянты яго кудысьці аднесьлі. Спадзяюся, што каб аказаць нейкую мэдычную дапамогу. Яшчэ там быў хлопец, у якога былі выбітыя зубы і брыво разьбіта. Ён трымаў зубы ў руках і прасіў аб мэдычнай дапамозе… Яны ставіліся да нас не як да людзей, як да нейкай жывёлы».
Артур Раманчук распавядае, як арыштаваных везьлі зь Менску ў жодзінскую турму:
«Калі нас везьлі ў Жодзіна, нас было дваццаць пяць чалавек у аўтобусе, большасьць стаяла. Міліцыянты пачалі абурацца, што праз такіх, як мы, яны ня сьпяць ужо дзьве ночы, гэта значыцца — працуюць. Яны пачалі нас прыніжаць, абражаць, кожнае другое слова — матам. Ведалі, што калі мы пачнем абурацца, то яны б нас адмалацілі напоўніцу».
У жодзінскую турму іх прывезьлі а другой уначы, адразу патлумачылі, што яны тут «ніхто», і загадалі: «Галовы — уніз, рукі — за сьпіну». Пасьля асабістага догляду ўсе атрымалі «мілае прывітаньне», кажа Артур Раманчук — кожнага моцна біў у грудзі амапавец кулаком у пальчатцы з мэталёвымі ўстаўкамі.
«Я зразумеў, што так проста ўлада ў нашай краіне ня зьменіцца…»
Актывісты штабу Ўладзімера Някляева Алег Калянкоў і Кірыла Семянчук адбывалі пакараньне ў гарадзенскім СІЗА. Кірылу Семянчука затрымалі, калі ён зьбіраўся сядаць на цягнік і ехаць у Менск, Алега Калянкова затрымалі раніцай у дзень галасаваньня. Абодвух асудзілі за ўдзел у пікеце супраць датэрміновага галасаваньня.
Кірыла Семянчук выйшаў на волю ўчора позна ўвечары, Алег Калянкоў — два дні таму. Сёньня раніцай мы сустрэліся разам, Кірыла Семянчук якраз зьбіраўся ад’яжджаць дахаты ў вёску Азёры Гарадзенскага раёну. Ён упершыню быў асуджаны за апазыцыйную дзейнасьць і выказвае свае эмоцыі.
Семянчук: «Я ніяк не магу нарадавацца свабодзе: вось стаю, хаджу, мару даехаць дахаты, залезьці ў лазенку… Ніколі ня думаў, што так мала патрэбна чалавеку для шчасьця».
Кірыла Семянчук распавядае, што асудзілі яго за некалькі хвілін, нягледзячы на тое, што віны не прызнаваў, бо агітаваў супраць датэрміновага галасаваньня, што, на яго думку, не пярэчыць заканадаўству.
Ён распавядае, што міліцыянты амаль суткі не дазвалялі яму патэлефанаваць жонцы і сказаць, дзе ён. Дапамаглі сябры, якія прывезьлі жонку зь вёскі, і тая сама дамаглася ад міліцэйскага чына, каб ёй сказалі, дзе муж. Яшчэ яго вельмі ўразілі ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.
Семянчук: «У адным цесным памяшканьні прыбіральня, тут жа мы і елі, і курылі, гарачыня, увесь час смурод — невыносна…».
«Сядзеў у камэры з асуджанымі за хуліганства»
Алег Калянкоў кажа, што ён знаходзіўся таксама ў падобных умовах і ў яго стала дрэнна са здароўем.
Калянкоў: «Сапраўды, была гарачыня ў камэры. У мяне прыхапіла сэрца, аказвалі мэдыцынскую дапамогу, потым перавялі ў камэру, дзе было трохі прахалодней. Там я сядзеў зь іншымі людзьмі, якія былі асуджаныя за хуліганку».
Ні Кірыл Семянчук, ні Алег Калянкоў нічога ня ведалі пра падзеі ў Менску. Але выйшаўшы на волю, былі папросту шакаваныя тым, што адбывалася.
Семянчук: «Мне вельмі крыўдна, шкада людзей, затрымалі, яны сядзяць там галодныя, халодныя. Людзі хочуць пераменаў, за гэта іх і затрымліваюць. Так і мяне — я выйшаў з плякатам, а там нехта зь бел-чырвона-белым сьцягам — вось і дастаткова, каб пасадзіць у турму. Я буду далей змагацца, буду разносіць улёткі і змагацца далей».
Калянкоў: «Я быў даверанай асобай Уладзімера Някляева, я займаўся выбарчай кампаніяй і нічога супрацьзаконнага не зрабіў. Думаў, што ў краіне хоць нейкая лібэралізацыя наступіла, але па апошніх падзеях бачу, што гэтым нават ня пахне. Цяпер мне зразумела, што так проста ўлада ў нашай краіне ня зьменіцца».
У турмах на Акрэсьціна і ў Жодзіне — два дзясяткі палітвязьняў зь Берасьцейшчыны
Удзельнікі Плошчы-2010 зь Берасьця чакаюць рэпрэсіяў. Сябры партый і рухаў адзначаюць, што сябры іхніх арганізацый па ўсёй краіне за кратамі.
Уладзімер Вуек, cтаршыня Берасьцейскай абласной арганізацыі «Маладыя дэмакраты», кажа, што практычна ўся палітрада АГП арыштаваная. За кратамі ўсё кіраўніцтва партыі, на волі засталіся толькі некалькі чалавек:
«На сёньняшні дзень затрыманы практычна ўвесь офіс АГП. У першыя дні пасьля выбараў на свабодзе з „Маладых дэмакратаў“ па ўсёй краіне засталіся толькі два чалавекі — гэта я ў Берасьці і Саша Васілевіч з Гародні. Усе астатнія былі затрыманыя. Таму сытуацыя даволі напружаная».
На Плошчы затрымлівалі без разбору, кажа Ўладзімер Вуек. У аўтазакі закідалі пажылых, дзяўчат, прахожых, журналістаў. Ганна Дайняк, 21-гадовая жыхарка гораду Баранавічы трапіла на Плошчу практычна выпадкова. Яе арыштавалі на 10 сутак. Родныя ня ведалі, што зь ёй. Толькі пасьля суду даведаліся пра яе лёс, кажа брат Ганны:
«Яна моцна плакала пасьля суду. А мы ўвогуле даведаліся пра яе затрыманьне толькі 20 чысла пасьля суду. Яна паведаміла нам скрозь сьлёзы, што затрымалі яе і асудзілі без прычыны. Яна прыйшла паглядзець на Плошчу, а тут такое атрымалася».
Ганна Дайняк хавалася за журналістамі, але нават і гэта не ўратавала ад затрыманьня і прысуду. Міліцыянты на Плошчы не глядзелі ні на пасьведчаньні журналістаў, ні на ўзрост, білі і затрымлівалі ўсіх, кажа Ўладзімер Вуек:
«На маіх вачах пад дубінкі міліцыянтаў траплялі і журналісты, і ўдзельнікі акцыі, і мінакі, якія выпадкова траплялі на Плошчу. Я быў сьведкам, як мірная Плошча была разагнана і зьбіта за сем з паловай хвілін. Столькі спатрэбілася часу, каб расчысьціць ад людзей Плошчу».
У Берасьці адбываюць пакараньне за «брыдкаслоўе» трое сябраў БХД, якіх суд Маскоўскага раёну асудзіў на пяць сутак. З рэгіёнаў і абласнога гораду асуджаныя на тэрміны ад 10 да 15 сутак арышту каля 20 чалавек, цяпер яны ў Жодзіне і на Акрэсьціна. Суды над некаторымі актывістамі перанесеныя на пазьнейшы час.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
На волі двое з дваццаці
Зь дзясятка затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту з Магілёўшчыны двое цяпер на волі: жыхарка Бабруйску Вольга Піманава й магілёўская праваабаронца з руху «Наш дом» Крысьціна Шацікава.
Вольгу Піменаву на плошчы Незалежнасьці затрымалі адну зь першых. Разам зь ёй у аўтазаку было больш за трыццаць чалавек. Шмат зьбітых у кроў.
«Павезьлі нас на Акрэсьціна. Паставілі тварам да сьцяны. Падзялілі на жанчын і мужчын. Больш было дзяўчат маладзенькіх. Пачалі дапытваць. Мой сьледчы адразу сказаў: „Як бы ты ні адказвала, усё адно пакараньне будзе адно для ўсіх“. Завялі пад раніцу нас у камэру. Там дужа холадна было. У камэры было восем чалавек. Адна жанчына сядзела зь дзяўчынкай, і яшчэ быў хлопец. Яны ўсе сям’ёй прыехалі. Я сядзела разам з Ірынай Халіп. Яна трымалася дужа добра. Яна ўсіх падтрымлівала».
Спалі жанчыны на голых мастках. Ад яды ўсе адмовіліся. У халоднай камэры пратрымалі да шаснаццатай гадзіны. Вывеўшы адтуль, наладавалі людзьмі аўтазакі. На суд прывезьлі блізу дзевятнаццатай гадзіны.
Судзьдзя прапанавала маці дваіх малых дзяцей выбіраць — штраф альбо арышт
«Судзьдзя патлумачыла, што гэта была несанкцыянаваная акцыя, і паколькі я там была, то ўжо вінаватая. Потым яна: колькі ў мяне дзяцей, з кім яны? Дзеці ў мяне яшчэ малыя — сем і дзевяць гадоў. Потым кажа: «Усё роўна пакараньне будзе — выбірайце: пятнаццаць сутак альбо штраф трыццаць базавых велічыняў. Я тады сказала, што заплачу штраф».
Вольгу Піменаву вызвалілі ў залі суду. Цяпер яна ўжо працуе.
Крысьціну Шацікаву зьбілі за тое, што яна бараніла іншых
Актывістку з Магілёва Крысьціну Шацікаву таксама затрымалі на плошчы Незалежнасьці. Кінулі ў аўтазак. За тое, што бараніла іншых, міліцыянт выцягнуў яе назад з машыны і зьбіў:
Я дагэтуль не магу павярнуць ні шыю, нічога.
Да дзевятай гадзіны раніцы 20 сьнежня актывістка дамагалася, каб ёй аказалі мэдычную дапамогу, бо дужа балела галава. У бальніцу Крысьціну прывезьлі з канвоем. Забралі пашпарт. Прабыўшы ў лякарні да ўчорашняга дня, актывістка дамаглася, каб яе выпісалі:
«Цяпер у бальніцах дзіўныя рэчы адбываюцца. Выпісваюць людзей, а потым яны зьнікаюць. Я не магу сказаць, што я хаваюся. Мяне афіцыйна выпісалі. Канвою ў мяне няма. Значыць, я магу зьехаць. Стараюся стаць на ногі. Напісала скаргу, што Пазьняк Віталій Анатольевіч скраў у мяне пашпарт. А таксама пішу скаргі на РАЎС на тое, што са мной адбылося».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Турэмны дзёньнік Артура Раманчука — пляменьніка былога кандыдата ў прэзыдэнты
Артура Раманчука з Горадні за ўдзел у пратэсьце на плошчы Незалежнасьці ў Менску пасадзілі на дванаццаць сутак. Але праз тры дні без тлумачэньняў яго выпусьцілі з жодзінскай турмы. Сказалі ўзяць рэчы і скамандавалі — «на выхад!», кажа Артур. Ніякай паперы аб вызваленьні не далі. Улады даведаліся, што ён пляменьнік Яраслава Раманчука — былога кандыдата ў прэзыдэнты, які празь беларускае тэлебачаньне асудзіў іншых удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі за арганізацыю народнага пратэсту супраць несправядлівых выбараў.
Артуру Раманчуку нядаўна споўнілася васямнаццаць гадоў, ён студэнт першага курсу ўнівэрсытэту Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, будзе журналістам. За кратамі ён пачаў весьці дзёньнік, які яму ўдалося захаваць. Зазіраючы ў свой сшытак, Артур зачытвае вытрымку пра свой прысуд, атрыманы ў Заводзкім судзе сталіцы:
«Потым мне далі пратакол з прычынай майго затрыманьня. Там было напісана, цытую: «Прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу па вул. Савецкай, 11, горад Мінск, выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі „Жыве Беларусь!“ і „Сыходзь!“ На неаднаразовыя патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагаваў».
Усе пакараныя атрымлівалі надрукаваны пратакол аднолькавага зьместу.
Раманчук: «Я атрымаў як мае быць нагамі, перада мною была дзяўчына, яна таксама атрымала. Мы казалі: што вы робіце? А ён толькі глядзеў і пасьміхаўся. Нас загналі ў аўтазак, было цёмна і цесна, у кагосьці была кроў, хтосьці плакаў, гэта было жахліва. Мы гадзінку стаялі каля плошчы ў аўтазаку. Мы зрабілі пераклічку, нас было шэсьцьдзесят сем чалавек».
Два маладыя амапаўцы, якія сядзелі ўсярэдзіне, груба гаварылі «ты!» нават мужчынам сталага веку, адзін зь якіх меў дзьве вышэйшыя адукацыі, зазначае Артур Раманчук. На Акрэсьціна яны спачатку таксама чакалі яшчэ гадзіны тры-чатыры ў «аўтазаку».
Раманчук: «Завялі нас у калідор, паставілі даволі шчыльна і сказалі — „Тварам да сьцяны і рукі за сьпіну“. Так трымалі таксама гадзіны тры. Людзі пачалі абурацца: вы нас трымаеце больш за тры гадзіны без тлумачэньня прычыны, у нас таксама правы нейкія ёсьць. Рукі пачалі зацякаць. Там быў хлопец, які кажа: у мяне мама там стаіць у калідоры, можна, яна мне таблеткі перадасьць? У яго хвароба нейкая. Яны адмовілі ў просьбе і яшчэ штурхнулі да сьцяны».
Гэты арыштаваны напраўду меў патрэбу ў леках, кажа Артур Раманчук:
Ён трымаў зубы ў руках і прасіў аб мэдычнай дапамозе.
«Хвілін празь пяць у яго пачалася сутарга, ён упаў, міліцыянты яго кудысьці аднесьлі. Спадзяюся, што каб аказаць нейкую мэдычную дапамогу. Яшчэ там быў хлопец, у якога былі выбітыя зубы і брыво разьбіта. Ён трымаў зубы ў руках і прасіў аб мэдычнай дапамозе… Яны ставіліся да нас не як да людзей, як да нейкай жывёлы».
Артур Раманчук распавядае, як арыштаваных везьлі зь Менску ў жодзінскую турму:
«Калі нас везьлі ў Жодзіна, нас было дваццаць пяць чалавек у аўтобусе, большасьць стаяла. Міліцыянты пачалі абурацца, што праз такіх, як мы, яны ня сьпяць ужо дзьве ночы, гэта значыцца — працуюць. Яны пачалі нас прыніжаць, абражаць, кожнае другое слова — матам. Ведалі, што калі мы пачнем абурацца, то яны б нас адмалацілі напоўніцу».
У жодзінскую турму іх прывезьлі а другой уначы, адразу патлумачылі, што яны тут «ніхто», і загадалі: «Галовы — уніз, рукі — за сьпіну». Пасьля асабістага догляду ўсе атрымалі «мілае прывітаньне», кажа Артур Раманчук — кожнага моцна біў у грудзі амапавец кулаком у пальчатцы з мэталёвымі ўстаўкамі.
«Я зразумеў, што так проста ўлада ў нашай краіне ня зьменіцца…»
Актывісты штабу Ўладзімера Някляева Алег Калянкоў і Кірыла Семянчук адбывалі пакараньне ў гарадзенскім СІЗА. Кірылу Семянчука затрымалі, калі ён зьбіраўся сядаць на цягнік і ехаць у Менск, Алега Калянкова затрымалі раніцай у дзень галасаваньня. Абодвух асудзілі за ўдзел у пікеце супраць датэрміновага галасаваньня.
Кірыла Семянчук выйшаў на волю ўчора позна ўвечары, Алег Калянкоў — два дні таму. Сёньня раніцай мы сустрэліся разам, Кірыла Семянчук якраз зьбіраўся ад’яжджаць дахаты ў вёску Азёры Гарадзенскага раёну. Ён упершыню быў асуджаны за апазыцыйную дзейнасьць і выказвае свае эмоцыі.
Семянчук: «Я ніяк не магу нарадавацца свабодзе: вось стаю, хаджу, мару даехаць дахаты, залезьці ў лазенку… Ніколі ня думаў, што так мала патрэбна чалавеку для шчасьця».
Кірыла Семянчук распавядае, што асудзілі яго за некалькі хвілін, нягледзячы на тое, што віны не прызнаваў, бо агітаваў супраць датэрміновага галасаваньня, што, на яго думку, не пярэчыць заканадаўству.
Ён распавядае, што міліцыянты амаль суткі не дазвалялі яму патэлефанаваць жонцы і сказаць, дзе ён. Дапамаглі сябры, якія прывезьлі жонку зь вёскі, і тая сама дамаглася ад міліцэйскага чына, каб ёй сказалі, дзе муж. Яшчэ яго вельмі ўразілі ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.
Семянчук: «У адным цесным памяшканьні прыбіральня, тут жа мы і елі, і курылі, гарачыня, увесь час смурод — невыносна…».
«Сядзеў у камэры з асуджанымі за хуліганства»
Алег Калянкоў кажа, што ён знаходзіўся таксама ў падобных умовах і ў яго стала дрэнна са здароўем.
Калянкоў: «Сапраўды, была гарачыня ў камэры. У мяне прыхапіла сэрца, аказвалі мэдыцынскую дапамогу, потым перавялі ў камэру, дзе было трохі прахалодней. Там я сядзеў зь іншымі людзьмі, якія былі асуджаныя за хуліганку».
Ні Кірыл Семянчук, ні Алег Калянкоў нічога ня ведалі пра падзеі ў Менску. Але выйшаўшы на волю, былі папросту шакаваныя тым, што адбывалася.
Семянчук: «Мне вельмі крыўдна, шкада людзей, затрымалі, яны сядзяць там галодныя, халодныя. Людзі хочуць пераменаў, за гэта іх і затрымліваюць. Так і мяне — я выйшаў з плякатам, а там нехта зь бел-чырвона-белым сьцягам — вось і дастаткова, каб пасадзіць у турму. Я буду далей змагацца, буду разносіць улёткі і змагацца далей».
Калянкоў: «Я быў даверанай асобай Уладзімера Някляева, я займаўся выбарчай кампаніяй і нічога супрацьзаконнага не зрабіў. Думаў, што ў краіне хоць нейкая лібэралізацыя наступіла, але па апошніх падзеях бачу, што гэтым нават ня пахне. Цяпер мне зразумела, што так проста ўлада ў нашай краіне ня зьменіцца».
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
У турмах на Акрэсьціна і ў Жодзіне — два дзясяткі палітвязьняў зь Берасьцейшчыны
Удзельнікі Плошчы-2010 зь Берасьця чакаюць рэпрэсіяў. Сябры партый і рухаў адзначаюць, што сябры іхніх арганізацый па ўсёй краіне за кратамі.
Уладзімер Вуек, cтаршыня Берасьцейскай абласной арганізацыі «Маладыя дэмакраты», кажа, што практычна ўся палітрада АГП арыштаваная. За кратамі ўсё кіраўніцтва партыі, на волі засталіся толькі некалькі чалавек:
«На сёньняшні дзень затрыманы практычна ўвесь офіс АГП. У першыя дні пасьля выбараў на свабодзе з „Маладых дэмакратаў“ па ўсёй краіне засталіся толькі два чалавекі — гэта я ў Берасьці і Саша Васілевіч з Гародні. Усе астатнія былі затрыманыя. Таму сытуацыя даволі напружаная».
На Плошчы затрымлівалі без разбору, кажа Ўладзімер Вуек. У аўтазакі закідалі пажылых, дзяўчат, прахожых, журналістаў. Ганна Дайняк, 21-гадовая жыхарка гораду Баранавічы трапіла на Плошчу практычна выпадкова. Яе арыштавалі на 10 сутак. Родныя ня ведалі, што зь ёй. Толькі пасьля суду даведаліся пра яе лёс, кажа брат Ганны:
Яна паведаміла нам скрозь сьлёзы, што затрымалі яе і асудзілі без прычыны.