Для затрыманых у Менску ў ноч з 19 на 20 сьнежня шукаюць анёлаў-ахоўнікаў. З такім заклікам стартавала грамадзкая кампанія "Анёл-ахоўнік", каб падтрымаць асуджаных за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.
"Кампанія ня носіць палітычнага характару. Галоўнае — жаданьне дапамагчы тым, каму цяпер прыходзіцца няпроста, хто сустракае сьвяты ў халоднай камэры бяз самых неабходных рэчаў", — паведамляецца на сайце кампаніі. http://help.roh-roh.net/
Жадаючых дапамагчы запрашаюць стаць "анёлам-ахоўнікам" каго-небудзь з затрыманых.
"Для гэтага проста трэба выбраць чалавека са сьпісу зьняволеных і дапамагаць яму па меры сваіх магчымасьцяў. Валанцёрам прапануецца арганізаваць перадачу ў ізалятар цёплых рэчаў і прадметаў гігіены, сабраць грошы для далейшай дапамогі і лячэньня сваіх падапечных, арганізаваць іх сустрэчу з ізалятара.
Асобная просьба зьвернутая да "анёлаў-кіроўцаў": аўтамабілістам прапануюць дапамагчы з дастаўкай перадач, сустракаць і развозіць па дамах тых, хто будзе вызвалены.
"Ня варта разьлічваць на калядныя цуды. Трэба рабіць іх самім", — рэзюмуецца на сайце кампаніі.