«Апазыцыя прапануе ўладзе ўсталяваць празрыстыя скрыні для галасаваньня. Улада не пагаджаецца. Як вы лічыце — чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
Спадар: «Я ня ведаю, чаму ня хочуць. Магчыма, дадатковыя выдаткі для дзяржавы. Я прыйду галасаваць, мне няма розьніцы, куды кідаць — у празрыстую альбо ў закрытую».
Спадарыня: «Я думаю, што яны хочуць, каб было нябачным іхняе фальшаваньне — хто там і што будзе рабіць».
Спадар: «Напэўна, ёсьць прычына. Шкляныя бываюць урны, калі хтосьці мае сумневы. Я лічу, што нармальныя й шкляныя».
Спадар: «Магчыма, каб не было бачна грамадзкасьці, колькі на дадзены момант галасуюць. Трэба, каб усё было навідавоку».
Спадар: «Улада, якую ачольвае Аляксандар Рыгоравіч, гуляе з народам у напарсткі. Калі б яны хацелі правесьці сумленныя, справядлівыя выбары, то не праблема і урны зрабіць, і дапусьціць апазыцыйных прадстаўнікоў у камісіі».
Спадар: «Таму што бачна, хто й за каго галасуе й хто кідае. Яны ня хочуць празрыстых выбараў! Гэта кароткі такі адказ».
Спадарыня: «Напэўна, фінансава ўсё гэта складана забясьпечыць. Няма, магчыма, фінансаў. Я сама — сябра выбарчай камісіі. Вось зараз буду ўдзельнічаць у выбарах. Я ня бачу розьніцы паміж гэтай і той урнай. Для мяне ўсё адно».
Спадар: «Я лічу, што патрэбны празрыстыя урны. Улады ня хочуць! Баяцца, што ня так прагаласуюць».
Спадарыня: «Улады, магчыма, ня хочуць, каб бачылі, колькі галасоў там».
Спадар: «Ужо ўлада вырашыла, што Аляксандар Лукашэнка будзе ў нас прэзыдэнтам. Ёй ужо нічога не патрэбна. Цемра ёй лепей, чым сьвятло».
Спадарыня: «Матываў зараз шмат. І шмат чаго ня робіцца, што патрэбна людзям».
Спадар: «Чаму баяцца, ня ведаю. Ёсьць у іх нейкі свой нюанс».
Спадар: «Ня ведаю. Магчыма, нейкі недавер. Гэта ж апазыцыя прапаноўвае. Усё роўна, у якую урну кідаць. Мы прагаласуем — і ўсё».
Спадар: «Тэхналёгія выбараў адпрацавана. Усё гэта сьвістапляска чарговая. І ня больш за тое».
Спадар: «Магчыма, нешта задумалі. Магчыма, фальшаваньне».
Спадар: «Таму што ня хочуць празрыстых выбараў».
Спадар: «Таму што Ярмошына можа падрыхтаваць у цёмных усё, што хочаш».