Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Будзе іх шэсьць ці сем. Нават тых, якія подпісаў не набяруць, усё роўна дапусьцяць..."


Колькі імёнаў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, на вашу думку, будзе ў выбарчым бюлетэні? На пытаньне адказваюць гарадзенскія мінакі.

Спадарыня: "Не, я пакуль яшчэ ня ведаю, у канцы стане вядома — хто застанецца, колькі будзе чалавек. Але я думаю, што чалавекі чатыры-пяць павінна ў канчатковым разе застацца, каб нейкі быў выбар".

Спадар: "Гэтага я сказаць не магу — колькі чалавек застанецца, цяжка сказаць. Я ня ведаю, у мяне такое стаўленьне да гэтых выбараў, што папросту гаварыць пра гэта ня хочацца. Я ня думаю, што выбары будуць справядлівымі, сумленнымі, я ў гэтым сумняваюся".

Малады спадар: "Усё магчыма, можа быць і два-тры…"

Спадарыня: "Ну, ня ведаю — колькі застанецца. Ідуць многія. Напэўна, будзе чалавек пяць-шэсьць".

Спадар: "Думаю, некалькі".

Спадар: "Думаю, што два-тры чалавекі будуць. Але гэта кандыдатуры несур’ёзныя. Ну што Някляеў? Ну, пісака. Я знаю яго, чалавек нейкі неўраўнаважаны, несамастойны. Ну што я буду галасаваць? Што ён у дзяржаве зробіць? Прап’е, прагуляе. Зь дзеўкамі. Ага, ён зь дзеўкамі ня дружыць, дарэчы".

Спадарыня: "Колькі? Некалькі было заўсёды. Думаю, і цяпер дабавяць, ня можа быць адзін толькі".

Малады спадар: "З майго пункту гледжаньня хацелася б, каб там была ўпісана энная колькасьць кандыдатаў".

Спадар: "Напэўна, некалькі".

Пэнсіянэр: "Палітыкаў у нас няма ў апазыцыі. Гэта драбяза нейкая, якая цярэцца каля гэтага. "Бацька" спэцыяльна дапамагае гэтым, каб канкурэнцыя была. Няма канкурэнцыі яму, ён дапамагае ім. Будзе іх шэсьць ці сем, нават якія не набяруць, іх усё роўна пусьцяць".

Другі пэнсіянэр: "Выбары будуць несапраўдныя, калі будзе адзін чалавек. Абавязкова павінен нехта яшчэ быць, прынамсі два. Няма, вы разумееце, зайграных людзей у палітыцы. Яны нейк адразу вылезьлі, каб атрымаць сабе вядомасьць… Відавочна, яны змагаюцца за будучыя выбары, не за гэтыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG