Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэньні з 1 лістапада 2010 працоўных і сацыяльных пэнсій.У адпаведнасьці з дакумэнтам працоўныя пэнсіі вырастуць у сярэднім на 10%, паведаміла прэс-служба ктраўніка Беларусі.
Указам устанаўліваецца штомесячная даплата да сацыяльных пэнсій у памеры 40 тыс. рублёў дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III груп (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), а таксама дзецям, якія страцілі карміцеля, паведамляе БелаПАН.
У Беларусі ад 1 жніўня 2010 году ўсе віды працоўных пэнсіяў былі павялічаныя на 12,5%.
Памер сярэдняй пэнсіі ў жніўні 2010 году складаў 528,3 тысячы рублёў. Потым аб’явілі пра падвышэньне на 10 адсоткаў стыпэндыяў студэнтам. З 1-га верасьня ў сярэднім на 9 адсоткаў павялічваюць заробкі «бюджэтнікам» — настаўнікам, медыкам, культработнікам.