“Палёніку” хочуць ліквідаваць

Старшыня падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну Горадні зьвярнуўся ў Гаспадарчы суд вобласьці з прапановай распачаць справу пра банкруцтва фірмы «Палёніка», якая дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў. Разгляд справы прызначылі на 11 кастрычніка.

На фірму «Палёніка» па выніках праверкі падатковая інспэкцыя наклала штраф прыблізна ў 40 тысяч даляраў. Са слоў цяперашняй старшыні Саюзу палякаў Анжалікі Арэхвы, супрацоўнікі падатковай інспэкцыі палічылі, што фірма займалася гуманітарнай дзейнасьцю, а падаткі плаціла, нібы ведучы гаспадарчую дзейнасьць.

З гэтым ня згодныя ў Саюзе палякаў. Анжаліка Арэхва лічыць, што падатковая інспэкцыя ня мае рацыі і што Саюз мае ўсе неабходныя довады на гэта. Фірма «Палёніка» праводзіла курсы польскай мовы, групы набіраліся з гарадзенцаў.