“Не гатовыя мы да анамальнай сьпёкі, бо нічога дзеля гэтага не рабілі…”

Ці гатовая Беларусь да анамальнай сьпёкі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

— Не гатовая Беларусь да такой сьпёкі. Найперш на працоўных месцах у пераважнай большасьці няма кандыцыянэраў. У гарадзкім транспарце такая духата, што немагчыма ехаць. Ды і астудзіцца няма дзе ў горадзе.

— Складанае пытаньне, але мяне ўсё задавальняе куды б я не зайшоў.

— Наагул, няма нідзе кандыцыянэраў, трэба зьяжджаць у іншую краіну, тут болей немагчыма цярпець, звальваць трэба. Таму што тут дрэннае жыцьцё.

— Занадта горача. Яшчэ ў цяньку можна трошкі адпачыць, а калі сядзеш у памяшканьні, то цяжка, бо нідзе няма тых кандыцыянэраў, а дзе ёсьць, то яны ня так добра працуюць, каб засьцерагчыся перад сьпёкай.

— У грамадзкім транспарце наагул немагчыма ехаць. Ды што казаць, калі ў машыне няма кандыцыянэра, то ехаць ня ўдасца. Немагчыма, мы не гатовыя да такой анамальнай тэмпэратуры".

— Ой, сьпёка, духацішча, людзей шмат, а транспарт рэдка ходзіць…

— Не, не гатовы. У дзяржаўных установах яшчэ хоць кандыцыянэры стаяць, а ў гарадзкім транспарце духацішча, немагчыма. У мяне на 7-м паверсе пастаянна адкрытыя вокны, але па начах спаць душна. Ні ў кога ў кватэрах няма кандыцыянэраў, я, да прыкладу, ня бачыў.

— Не гатовая Беларусь да такой сьпёкі, бо ніхто да яе і не рыхтаваўся — усё вельмі проста. Кандыцыянэры найперш трэба паўсюль ставіць. Ну вось аўтобусы гарадзкія МАЗ выпускае, і чаму яны ня ставяць там кандыцыянэраў? У іх жа езьдзіць немагчыма.

— Фантаны зь пітной вадой трэба ў гарадах ставіць, а ніхто ня думае.

— Вазьміце хаця б Савецкую плошчу — усе дрэвы павысякалі. Можа, каму і падабаецца, але каменныя джунглі, прабачце, ды яшчэ гэтыя высокія будынкі, жах.