Пажары ў Бранскай вобласьці не прывялі да зьмены радыяцыйнай абстаноўкі ў Беларусі.
Пра гэта заявілі агенцтву "Інтэрфакс" у Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды Беларусі.
"Нашы лябараторыі не зафіксавалі нейкай зьмены радыяцыйнай абстаноўкі ў памежных з Бранскай вобласьцю рэгіёнах Беларусі",-- паведамілі ў цэнтры.
"Радыяцыйная абстаноўка ў краіне застаецца без зьменаў, як і раней, больш высокія значэньні магутнасьці дозы гама-выпраменьваньня захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, разьмешчаных у зонах павышанага радыёактыўнага забруджваньня,– Брагіне, Нароўлі, Слаўгарадзе, Чачэрску, Хойніках",-- паведамілі ў цэнтры.
Раней паведамлялася са спасылкай на Расгідрамэт, што на тэрыторыях Бранскай вобласьці, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, буйных ачагоў узгараньня не зафіксавана.
Паводле зьвестак спэцыялістаў Бранскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі і маніторынгу забруджваньня навакольнага асяродзьдзя, радыяцыйны фон на гэтых тэрыторыях не перавышае сярэдніх значэньняў.