Аўтарытарызм на пад’ёме і праграма свабоды Абамы


Днямі амэрыканская газэта The Wall Street Journal апублікавала рэдакцыйны артыкул, у якім крытыкуецца палітыка прэзыдэнта Абамы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. У артыкуле сьцьвярджаецца, што адступленьне ад гэтых прынцыпаў не прынесла плёну Амэрыцы і сьвету. Прапануем вам тэкст публікацыі.


У гэтыя выхадныя ў Маскве расейская міліцыя зьбівала і арыштоўвала ўдзельнікаў мітынгу за дэмакратыю і патрапіла на першыя палосы газэтаў. Белы дом на чале з Абамам выказаў «занепакоенасьць». Нядрэнна. Сэнатар і былы кандыдат у прэзыдэнты Джон Макейн таксама выступіў з падобнай заявай, але ужыў больш моцныя выразы.

«Гэта трагедыя», – пачаў сэнатар Макейн. – «Крыміналізацыя палітычнага дыскурсу і ціск на яго з дапамогай гвалту працягваецца ў сучаснай Расеі. Жорсткі ціск у гэтыя выхадныя даў зразумець, што ніякай "перазагрузкі" адносінаў расейскага ўрада да ўласных абаронцаў правоў чалавека не адбылося».

Розьніца вялікая. Аўтарытарызм на пад’ёме, дэмакратыя ў небясьпецы, а на чыім баку Вашынгтон – пытаньне адкрытае. Пакуль што пазыцыю адміністрацыі Абамы можна ў стрыманым выразах апісаць так: "заблыталіся”.

Уступаючы ў прэзыдэнцкую пасаду Абама працягнуў руку Тэгерану, Пэкіну і Маскве, прыцішыўшы тон у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека. Але ў леташняй каірскай прамове прэзыдэнт Абама выказаў вернасьць ідэі «урадаў, якія адлюстроўваюць волю народа». Арабская аўдыторыя была натхнёныя гэтымі словамі.

На практыцы ж Белы Дом зрабіў памылку, зрабіўшы выбар на карысьць нібыта рэалістычнага «ангажаваньня», убачыўшы ў пазыцыі Джорджа Буша-малодшага памылковы ідэалізм. Але гэты падыход амаль не прынёс выгады і зрабіў шкоду інтарэсам Амэрыкі.

У Расеі намаганьні прэзыдэнта Абамы па «перазагрузцы» прынесьлі новую дамову аб раззбраеньні START і падтрымку Масквы ў пытаньні санкцый ААН супраць Ірана. Вядома, спрабаваць усталяваць больш сяброўскія адносіны – гэта не шкодна. Але ж прэзыдэнт Буш заключыў дамову ў Маскве, па якой зьнішчалася больш зброі, чым па START, а пакеты санкцыяў ААН пры ім Крэмль ухваляў тройчы.

Галоўнае адрозьненьне палягае ў нежаданьні адміністрацыі ўзьнімаць пытаньні, якія выклікаюць незадавальненьне вярхоўнага лідэра Расеі Ўладзімера Пуціна. Менавіта таму нашы кіраўнікі і настойваюць на «адсутнасьці сувязі» паміж бясьпекай і дрэйфам Расеі ў бок аўтарытарызму.

Стрыманасьць Амэрыкі дазваляе крамлёўскім і іншым копам праяжджаць на чырвонае сьвятло, запаленае праваабаронцамі. Дзесяткі актывістаў апазыцыі, у іх ліку - віцэ-прэм'ер эпохі Ельцына Барыс Нямцоў, былі зьбітыя і арыштаваныя міліцыянтамі ў суботу. 31 чысла кожнага месяца дэмакратычныя і праваабарончыя арганізацыі ладзяць мітынгі ў падтрымку свабоды сходаў, прадугледжанай 31-й артыкулам расейскай Канстытуцыі, якую ігнаруе Крэмль. У дзевяты раз запар мітынг быў забаронены і разагнаны з ужываньнем сілу.

Нібы ў эпоху Брэжнева, новы закон дазволіў спадкаемцу КДБ арыштоўваць любога, хто «стварае ўмовы для злачынства», іншымі словамі, міліцыя атрымлівае фактычны карт-бланш на любыя дзеяньні.

Гэта не толькі абражае прынцыпы Амэрыкі, але і ставіць пад пагрозу нашы інтарэсы. З Расеяй, якая займаецца рэпрэсіямі, нельга займацца ніякімі агульнымі справамі.

Арабы, натхніўшыся прыгожымі словамі, сказаныя Абамам ў Каіры, таксама расчараваныя. Палітыка ЗША ў дачыненьні Эгіпта ў гэтым сэнсе вельмі паказальная.

ЗША скарацілі падтрымку праграмаў дэмакратызацыі ў гэтай краіне больш, чым напалову. У траўні сёлета Эгіпет працягнуў тэрмін дзеяньня надзвычайнага становішча ў краіне (якое дзейнічае ўжо 29 гадоў) яшчэ на два гады, Дзярждэпартамэнт не сказаў ані слова. Скарочанае фінансаваньне праграмаў дэмакратызацыі ў Ярданіі. Ярданія, як і іншая адносна памяркоўная арабская дзяржава – Марока, – засяродзіла ўладу вакол інстытуту манархіі і ўвяла новыя абмежаваньні на дзейнасьць палітычнай апазыцыі і на свабоду слова. Буш быў непапулярны ў гэтым рэгіёне, але яго барацьба за дэмакратыю прыносіла плён. Толькі за пэрыяд з 2005-га па 2006-ы гады прайшло 11 выбарчых кампаній на канкурэнтнай аснове.

У Паўднёвай Амэрыцы падзеі разьвіваюцца падобным чынам, і гэта трывожыць. Як і ва ўсім сьвеце, у першыя два дзесяцігодзьдзі пасьля заканчэньня «халоднай вайны» там расквітнела дэмакратыя. Але цяпер у Вэнэсуэле, Балівіі, Нікарагуа, Эквадоры і (як заўсёды) на Кубе кіруюць дыктатары. Як і ў арабскім сьвеце, ЗША спынілі падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і паспрабавалі завязаць дыялёг з аўтарытарнымі лідэрамі. Чым жа яшчэ гэта пацьвердзіць, як не рэпрэсіямі?

У Іране Махмуд Ахмадзінэжад здушыў «зялёную рэвалюцыю» і падмануў ЗША на перамовах па сваім атамным праекце. У Кітаі новасьпечаны дзяржсакратар Хілары Клінтан заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека адцягвае ўвагу ад дыялёгу. Пэкін асьмялеў і пачаў змагацца з дысыдэнтамі, не баючыся сур'ёзнага асуджэньня з боку сусьветнай грамадзкасьці.

Асобныя прадстаўнікі ў шэрагах адміністрацыі Абамы, магчыма, пачалі разумець недахопы «перазагрузкі». У ліпені Клінтан выступіла з энэргічнай прамовай аб дэмакратыі ў польскім Кракаве. Яна канкрэтна назвала такія краіны, як Кітай, Расея, Вэнэсуэла, Егіпет і Этыёпія. Нагадваючы аб прамове Чэрчыля аб «жалезнай заслоне», Клінтан абвясьціла: «Мы павінны памятаць пра сталёвых абцугах, у якіх дзяржавы па ўсім сьвеце ціснуць грамадзянскую супольнасьць і дух чалавека».

Клінтан сказала, што ЗША зробяць свой унёсак у дапамогу актывістам, журналістам і арганізацыям, у падтрымку грамадзянскай супольнасьці. Таксама, хоць ад гэтага было і менш карысьці, яна паабяцала працаваць з пашкоджанымі карупцыяй Радай па правах чалавека пры ААН і Лігай арабскіх краін. Каб падмацаваць словы справай, ЗША мусяць зрабіць значна больш – заступіцца за кінутых у турму расейцаў, даць матэрыяльную дапамогу загнаным у кут іранскім дэмакратам і гэтак далей.

Тэндэнцыі ў міжнародным становішчы адзначыліся цалкам ясныя і трывожныя. Ужо чацьвёрты год запар ва ўсе большай колькасьці краінаў назіраецца больш заняпаду, чым росту палітычных і грамадзянскіх свабодаў, аб чым паведамляецца ў штогадовым дакладзе за 2010-ы год Freedom House «Свабода ў сьвеце». Амэрыка павінна падтрымліваць права народаў усяго сьвету выбіраць уласных лідэраў і выказвацца вольна – гэта наша даўняя міжпартыйнай традыцыя. За паўтара года ва ўладзе Абама перанёс акцэнт палітыкі ЗША ў бок дыялёгу з людзьмі, якія ўзмацняюць кантроль над сваім насельніцтвам. Надышоў час для дэмакратычнай «перазагрузкі». У Абамы ж была праграма свабоды?