Украінскія экспэрты мяркуюць, што кантракт з Лукашэнкам адносна перапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты ў Адэсе абяцае ўдвая больш прыбытку, чым цяперашняе пагадненьне з Расеяй, піша кіеўскі тыднёвік «Деловая столица».
Згодна з украінска-беларускім пагадненьнем, да красавіка 2011 году Беларусь павінна імпартаваць з Вэнэсуэлы 4 мільёны тон нафты, а пасьля аб’ём закупаў павінен вырасьці да 10 млн. тон у год. Не выключаецца, што ад будучага году ў інтарэсах Беларусі можа быць задзейнічаны трубаправод «Адэса — Броды», які цяпер пампуе расейскую нафту ў авэрсным рэжыме. Пакуль жа вэнэсуэльская нафта дастаўляецца з Адэсы ў Беларусь чыгункай.
Як паведамляе ўкраінскі партал «Новый Регион», учора была завершаная разгрузка шостага па ліку танкера з вэнэсуэльскім палівам. Гэтым разам прыкладна 80 тысяч тон грузу даставіў грэцкі карабель «Minerva Alexandra». Наступны танкер прыбудзе ў Адэсу 10 жніўня.