Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпарт нафты з Вэнэсуэлы пастаўлены на паток


За травень-ліпень Беларусь закупіла 480 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты.

"З пачатку паставак нафты з Вэнэсуэлы парты Чорнага і Балтыйскага мораў прынялі ў цэлым 6 танкераў па 80 тысяч тон кожны. Апошні, шосты танкер быў пастаўлены пад разгрузку ў порце Адэсы 31 ліпеня. Зараз танкеры загружаюцца ў Вэнэсуэле паводле графіку, гэта пастаўлена на паток", -- паведаміў "Інтэрфаксу" прадстаўнік Беларускай нафтавай кампаніі.

Папярэдне плянавалася ў ліпені даставіць 4 танкеры агульным аб'ёмам нафты 240 тысячы тон, але на справе ўдалося прывезьці толькі тры танкеры – з-за абмежаваных магчымасьцяў партоў і чыгункі па перавалцы нафты.

У ліпені БНК апрабавала новы маршрут дастаўкі нафты праз эстонскі порт Мууга. Вывучаецца таксама магчымасьць дастаўкі праз парты Літвы і Латвіі, але рашэньня на гэты конт пакуль няма.

У верасьні беларускія НПЗ гатовыя перапрацаваць каля 600 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты. Але пакуль няма пэўнасьці з магчымасьцямі партоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG