Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва чакае нафту для Беларусі


Тэрміналы "Klaipedos nafta"
Тэрміналы "Klaipedos nafta"
У літоўскай кампаніі "Klaipedos nafta", якая займаецца пагрузкай нафты, паведамілі, што Клайпеда плянуе восеньню прыняць танкер з Вэнэсуэлы з 80 тысячамі тон нафты, прызначанай для Беларусі.

Як падае літоўская дзелавая газэта "Verslo žinios", усяго Беларусь разьлічвае завезьці праз Клайпеду каля 2 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты, то бок прыкладна каля 160 тысяч тон у месяц.

"Зь беларусамі мы пакуль вядзем перамовы і абмяркоўваем варыянт пробнай партыі", — заявіў кіраўнік "Klaipedos nafta" Рокас Масюліс. — "Для гэтага, хутчэй за ўсё, не патрабуюцца дадатковыя інвэстыцыі, аднак мы павінны прааналізаваць хімічны склад прадукту і ацаніць ягоны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе. У любым выпадку пробную партыю мы, хутчэй за ўсё, прымем".

Паводле Масюліса, тэарэтычна ягоная кампанія гатовая прыняць ня толькі гэтыя 2 мільёны, а нават і 4 мільёны тон, аднак тады ўжо прышлося б разглядаць пытаньне, што рабіць з грузамі "Orlen Lietuva" (Мажэйкяйскі НПЗ), бо цяпер грузы гэтай літоўскай кампаніі складаюць каля 60% усяго, што праходзіць праз "Klaipedos nafta".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG