Сёньня надвячоркам у Гомелі ў офісе абласной арганізацыі АГП эканаміст Яраслаў Раманчук прэзэнтаваў сваю праграму “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі”.
“Гэта, вядома, яшчэ не праграма кандыдата на прэзыдэнта, але я пастараюся, каб яна сапраўды стала такой”, – заявіў Яраслаў Раманчук.
Аб’яднаная грамадзянская партыя, у якой спадар Раманчук зьяўляецца намесьнікам старшыні, вылучыла яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. Праграма Раманчука грунтуецца на стварэньні спрыяльнага дзелавога і інвэстыцыйнага клімату, мадэрнізацыі інфраструктуры, разьвіцьці фінансавай сыстэмы, пашырэньні рынкаў збыту, эканамічнай інтэграцыі з усімі суседзямі.
На прэзэнтацыі прысутныя задавалі ня толькі эканамічныя пытаньні, але й датычныя цяперашняй палітычнай сытуацыі, стану апазыцыйных сіл, шматлікіх вылучэнцаў ад апазыцыі, якія, аднак, ніяк ня могуць вызначыцца з “адзіным кандыдатам”.
На некаторыя пытаньні адказваў прысутны лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які ўпэўнены, што плятформа для вылучэньня “адзінага ад апазыцыі” зьявіцца на этапе рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты.
Паказальна, што перад уездам у горад міліцыя запыняла аўтамабіль, у якім ехалі Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька. Міліцыянты цікавіліся друкаванай прадукцыяй.
“Я кожнаму зь іх падараваў праграму “Мільён новых працоўных месцаў…”. А мо прыдасца”, – сказаў Яраслаў Раманчук.