Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук упершыню прэзэнтаваў перадвыбарчую праграму


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

Вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Яраслаў Раманчук сёньня ўпершыню зрабіў прэзэнтацыю сваёй перадвыбарчай праграмы ў Горадні.


Прэзэнтуючы праграму, Яраслаў Раманчук давёў прысутным, што цяперашні ўрад абраў курс на самаізаляцыю, а не на эканамічную інтэграцыю, што ў сваю чаргу прывяло да росту напружаньня на рынку працы, накапленьня інвэстэцыйных памылак, пагаршэньня фінансавага становішча банкаў і г.д.

Аўтар падкрэсьліў, што не існуе лёгкіх рашэньняў рынку працы, але зазначыў — калі зараз нічога не рабіць, то Беларусь можа страціць да 2013 году 30 тысяч працоўных месцаў.

У сваёй праграме Яраслаў Раманчук вылучыў сем яе асноўных падмуркаў:

  • Падтрымка занятасьці, хуткая інтэграцыя ў рынак працы.
  • Стварэньне спрыяльнага дзелавога і інвэстыцыйнага клімату.
  • Мадэрнізацыя інфраструктуры (дарогі, энэргетыка, тэлекамунікацыі і г.д) .
  • Разьвіцьцё фінансавай сыстэмы.
  • Пашырэньне рынкаў збыту, эканамічная інтэграцыя з усімі суседзямі.
  • Адаптацыя сыстэмы адукацыі да патрабаваньняў рынку працы.
  • Бясьпека чалавека, стабільнасьць дзяржаўных інстытуцый.

Лёзунг выбарчай кампаніі АГП.
Асаблівасьцю прэзэнтацыі было тое, што аўтар даводзіў прысутным складаныя рэчы пра лібэралізацыю, інвэстыцыі, падаткі, ліцэнзаваньне і г. д. даступнай мовай, прыводзіў жыцьцёвыя прыклады, параўноўваў з падобнымі працэсамі ў суседніх краінах.

Праграма, на якой будзе грунтавацца перадвыбарная плятформа Яраслава Раманчука, раьзлічаная на 2011-2013 гады. У Горадні быў агучаны і перадвыбарчы слоган АГП: «Ствараем новае. Захоўваем лепшае», які таксама прапанаваны ў якасьці беларускай нацыянальнай ідэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG