Ад сакавіка 2000 года па чэрвень 2009 г. Міхаіл Паўлаў займаў пасаду старшыні Менскага гарвыканкама.
Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні блізкім памерлага, перадае БелТА.
Грамадзянская паніхіда па Паўлаву пройдзе 8 чэрвеня ў Доме афіцэраў з 11.00 да 13.00. Яго пахаваюць на Ўсходніх могілках, паведамілі Інтэрфаксу ў Менгарвыканкаме.
На пачатку красавіка 2009 году Міхаілу Паўлаву была зробленая апэрацыя для выдаленьня пухліны мозгу.
Міхаіл Паўлаў нарадзіўся ў вёсцы Ардаць Шклоўскага раёну. Вучыўся ў палітэхнічным тэхнікуме і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У 2000 годзе пераехаў у Менск і заняў пасаду старшыні Менскага гарвыканкаму, замяніўшы на ёй будучага прэм’ер-міністра Ўладзімера Ярмошына.