Арцём Дубскі паведаміў "Свабодзе", што да дома ягонай маці, дзе ён жыве пасьля вызваленьня з турмы, прыехалі супрацоўнікі асіповіцкай міліцыі.
Яны праз плот загадалі хлопцу зьбірацца і ехаць зь імі. Міліцыянты патлумачылі Арцёму, што гэта робіцца дзеля пастаноўкі на ўлік для ажыцьцяўленьня пракурорскага нагляду.
Арцём Дубскі паведаміў, што нічога ня ведае пра такі нагляд, і адмовіўся паехаць зь імі. Міліцыянты запэўнілі Дубскага, што ўсё роўна бліжэйшым часам зь ім сустрэнуцца, і зьехалі.
Арцём Дубскі паведаміў, што нічога ня ведае пра такі нагляд, і адмовіўся паехаць зь імі. Міліцыянты запэўнілі Дубскага, што ўсё роўна бліжэйшым часам зь ім сустрэнуцца, і зьехалі.