Позна вечарам 18 траўня адбыўся ператрус і ў бялыніцкага актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Алега Мяцеліцы.
Паводле яго, двое міліцыянтаў з Магілёва, адзін зь якіх быў у званьні маёра, пачалі ператрус у кватэры пасьля 22 гадзіны. Скончылі апоўначы. Як паведамілі Мяцеліцу суседзі, яго чакалі міліцыянты ад 19 гадзіны каля пад’езду.
“Мне так падалося, што яны самі ня ведалі чаго шукаюць. Я ім прапанаваў давайце я сам аддам, што вам патрэбна. Яны адразу сумеліся. Іх цікавілі кампутары. У мяне іх не было. Забралі некалькі нататнікаў “Гавары праўду”, дзесятак візытак Някляева, забралі дыск зь фільмам “Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Паводзілі яны сябе карэктна. Адзін паняты быў іхны. Як панятую узялі й маю суседку. Я паабяцаў, што паводзіць буду сябе карэктна, таму амапаўцы засталіся чакаць каля пад’езду. Я запытаў у іх: “Ці адасьцё забранае. Яны пераглянуліся й адказалі, што перададуць усё ў Менск. Там будуць вырашаць”, паведаміў “Свабодзе” Алег Мяцеліца.
Як кажа актывіст ператрус адбываўся паводле пастановы Ленінскага аддзелу міліцыі Менску.
Учора ператрусы адбыліся ў сядзібах дзьвюх няўрадавых арганізацыяў дабрачынным фондзе «Шчырасьць» і грамадзкай установе «Рух наперад». Канфіскаваныя кнігі, каляндарыкі, паветраныя балёнікі, сьцяжкі, на якіх была эмблема кампаніі «Гавары праўду». Для праверкі наяўнасьці інфармацыі паклёпніцкага характару на дзяржаву супрацоўнікі сілавых структураў забралі сыстэмныя блёкі ды статутную дакумэнтацыю арганізацыяў.
18 траўня адбыўся ператрус і на кватэры бабруйскай актывісткі Алены Мядзьведзевай. Калі прыйшлі міліцыянты яе не было дома. Дзьве адчынілі дзеці. Паводле спадарыні Мядзьведзевай у сьпісе канфіскаванага значацца 83 пазыцыі. Актывістка цьвердзіць, што сёньня міліцыянты прыходзілі зноў, але яна не адчыніла ім дзьверы.