Паводле неафіцыйнай інфармацыі, КДБ завёў яшчэ адну крымінальную справу супраць сьледчай па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Беларусі Сьвятланы Байковай.
Па зьвестках БелаПАН, гэта адбылося пасьля таго, як генпракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрыманьня сваёй падначаленай пад вартай пасьля заканчэньня двух месяцаў з моманту яе затрыманьня. Па якім артыкуле завялі справу, пакуль невядома.
Ці адпавядае гэтая інфармацыя рэчаіснасьці, у Камітэце дзяржбясьпекі ня кажуць. "Без камэнтароў", — заявіў БелаПАН начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч.
Сьвятлана Байкова была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Ёй інкрымінуецца перавышэньне ўлады.
3 сакавіка генэральны пракурор заявіў журналістам, што ў яго няма інфармацыі пра незаконныя дзеяньні Байковай. Пры гэтым ён дапусьціў, што Байкова магла зьдзейсьніць нейкія парушэньні працэсуальнага характару.
Пазьней стала вядома, што генпракурор спрабаваў абскардзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску рашэньне аб заключэньні Байковай пад варту, аднак суд пагадзіўся з аргумэнтамі КДБ, а не Рыгора Васілевіча.