Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт Байковай "засмучае ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры"


Сьвятлана Байкова
Сьвятлана Байкова

"Гэты факт засмучае ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры. Факт вельмі непрыемны. У мяне няма зьвестак пра тое, што старэйшая сьледчая Байкова зьдзяйсняла нейкія злачынствы”, - заявіў генэральны пракурор пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч ў эфіры АНТ.


"Сьледства па справе Байковай вядзе Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Паглядзім, што будзе па яго выніках, якія прэтэнзіі высунуць старэйшаму сьледчаму", - заявіў Васілевіч.

"Мы можам лічыць чалавека вінаватым толькі тады, кода суд вынесе прысуд", дадаў ён.

Генэральны пракурор таксама паведаміў: "24 лютага, у адказ на пастанову старшыні КДБ аб затрыманьні Байковай, я прынёс пратэст у суд, пра неабходнасьць скасаваньня гэтай пастановы. Суд, на жаль, не патрымаў маю пазыцыю".

Сьвятлану Байкову арыштавалі пры канцы лютага 2010 года. Яна расьсьледавала шэраг гучных крымінальных спраў у дачыненьні да былых супрацоўнікаў праваахоўных
органаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG