Танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў адэскі порт 24 красавіка апоўдні. Раней чакалася, што танкер прыбудзе 23 красавіка. Пра гэта паведамілі ў адэскім порце.
Танкер "Марская зорка" выйшаў з Вэнэсуэлы 2 красавіка. Ён вязе першую партыю нафты для Беларусі — 80 тысяч тон.
Да беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў нафту давязуць у вагонах-цыстэрнах.